20 красавiка 2024, Субота, 12:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расія пачала перакідку С-400 «Трыумф» у Беларусь

46
Расія пачала перакідку С-400 «Трыумф» у Беларусь
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Два дывізіёны зенітных ракетных комплексаў накіраваныя з Хабараўскага краю.

Два дывізіёны зенітных ракетных комплексаў С-400 «Трыумф» пачалі перадыслакацыю ў Беларусь, дзе заступяць на навучальнае баявое дзяжурства ў рамках праверкі сіл рэагавання саюзнай дзяржавы, паведамілі ў Мінабароны Расеі, піша ТАСС.

«Два дывізіёны зенітных ракетных комплексаў С-400 «Трыумф» аб'яднання ВПС і СПА Усходняй вайсковай акругі, задзейнічаныя ў праверцы сіл рэагавання саюзнай дзяржавы, здзейснілі марш на станцыю пагрузкі ў Хабараўскам краі. <…> Падраздзяленні СПА зробяць марш камбінаваным спосабам на чыгуначным транспарце і сваім ходам на незнаёмыя палігоны Рэспублікі Беларусь», — гаворыцца ў паведамленні.

Паводле інфармацыі міністэрства, пасля прыбыцця да месцаў выканання навучальных задач расейскія вайскоўцы абсталююць пазіцыі і«заступяць на вучэбнае баявое дзяжурства СПА ў складзе адзінай рэгіянальнай сістэмы СПА Беларусі і Расеі».

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках