26 красавiка 2024, Пятніца, 1:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Ніжнім Ноўгарадзе чачэнскія сілавікі выкралі бацькоў праваабаронцы

У Ніжнім Ноўгарадзе чачэнскія сілавікі выкралі бацькоў праваабаронцы

Маці актывіста хворая на дыябет і, магчыма, на каранавірус.

У Ніжнім Ноўгарадзе чачэнскія сілавікі выкралі бацькоў юрыста Камітэта супраць катаванняў Абубакара Янгулбаева, паведамляе "АВД-Інфа".

У дом да сям'і Янгулбаевых прыехалі невядомыя на аўтамабілях з чачэнскімі нумарамі. Яны прадставіліся паліцыянтамі і заявілі, што ў іх ёсць пастанова аб прыводзе Сайдзі і Зарэмы Янгулбаевых, бацькі і маці праваабаронцы, у якасці сведак. Сайдзі Янгулбаеў - былы федэральны суддзя.

Пасля гэтага Янгулбаевых павялі 7-8 сілавікоў. Пры гэтым Зарэма страціла прытомнасць на прыступках. Яна хворая на дыябет і, магчыма, на каранавірус.

26 снежня праваабаронца Камітэта супраць катаванняў Абубакар Янгулбаеў расказаў у сваім Instagram, што кадыраўцы выкралі блізу 37 ягоных сваякоў з вёскі Гойты і ў Грозным.

27 снежня ў Пяцігорску затрымалі яго самога, а ў ягонай кватэры ў горадзе правялі ператрус.

На 19 студзеня двое ягоных сваякоў усё яшчэ знаходзіліся ў палоне.

"Затрыманні праходзілі ўночы, з выкарыстаннем гвалту, некаторых білі, не давалі апранацца, надзявалі мяшкі на галаву. Усё як падчас дэпартацыі ў 1944 годзе. Проста перад Новым годам усіх выкралі і трымалі ў няволі. А двух сваякоў, якіх яшчэ не адпусцілі , трымаюць ужо блізу 30 дзён", — расказваў праваабаронца.

Перад Новым годам пра выкраданні сваіх сваякоў напісалі адразу некалькі чачэнскіх блогераў за мяжой: Хасан Халітаў, Тумса Абдурахманаў, Мінкаіл Малізаеў.

Пасля гэтага кіраўнік Чачэніі Рамзан Кадыраў заявіў, што "блогеры", якія паведамілі аб выкраданні сваякоў, падтрымліваюць тэрарызм. Ён сцвярджаў, што знаёмы з заявамі аб выкраданнях, але нібыта не валодае інфармацыяй. "Я задаў пытанне Расгвардыі, МУС, ФСБ, у іх такой інфармацыі няма. Калі ў іх ёсць, мы з задавальненнем будзем шукаць", - сказаў Кадыраў.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках