23 красавiка 2024, aўторак, 19:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Марк Бжэзінскі стаў новым амбасадарам ЗША ў Польшчы

1
Марк Бжэзінскі стаў новым амбасадарам ЗША ў Польшчы
МАРК БЖЭЗІНСКІ

Ён паабяцаў супрацоўнічаць з польскімі ўладамі ў падтрымцы дэмакратычных памкненняў беларускага народа.

19 студзеня кандыдат прэзідэнта Джо Байдэна на пасаду амбасадара ЗША ў Польшчы Марк Бжэзінскі быў урачыста прыведзены да прысягі ў Белым доме. Прысягу прымала віцэ-прэзідэнт ЗША Камала Харыс, паведамляе «Радио Польша».

Нагадаем, 4 жніўня прэзідэнт Джо Байдэн прызначыў Марка Бжэзінскага амбасадарам у Польшчы, але праз палітычныя рознагалоссі паміж дэмакратамі і рэспубліканцамі ў Сенаце ў іншых пытаннях, яго кандыдатура была афіцыйна зацверджаная толькі 18 снежня.

Падчас цырымоніі ў Белым доме Бжэзінскі назваў Польшчу верным хаўруснікам ЗША і заявіў, што будзе працаваць над умацаваннем вайсковага і эканамічнага супрацоўніцтва ў рэгіёне ў рамках ініцыятывы «Трымор'е», а таксама супрацоўнічаць з польскімі ўладамі ў падтрымцы Украіны і дэмакратычных памкненняў беларускага народа.

Марк Бжэзінскі - сын былога дарадцы прэзідэнта ЗША ў нацыянальнай бяспецы і вядомага амерыканскага палітолага польскага паходжання Збігнева Бжэзінскага.

Раней Марк Бжэзінскі займаў пасады ў Радзе нацыянальнай бяспекі і Пентагоне. Ён таксама быў паслом ЗША у Швецыі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках