23 красавiка 2024, aўторак, 23:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі комік, пазбаўлены за жарт ПНЖ у РФ, прадаў гэты дакумент за $15 тысяч

1
Беларускі комік, пазбаўлены за жарт ПНЖ у РФ, прадаў гэты дакумент за $15 тысяч
ІДРАК МІРЗАЛІЗАДЗЕ

Аўкцыён комік зладзіў падчас канцэрта на Балі.

Ідрак Мірзалізадзе прадаў сваё ануляванае права на жыхарства ў Расеі за 15 тысяч даляраў. Відэа жартоўнага аўкцыёну, які ён зладзіў падчас канцэрта на Балі, з’явілася ў сацыяльных сетках.

Мірзалізадэ зладзіў падчас канцэрта аўкцыён з адзіным лотам — сваім правам на жыхарства ў Расейскай Федэрацыі.

Спачатку ён выстаўляў на продаж NFT-версію дакумента, але за кошт у 5 эфіраў (15 тысяч даляраў) пагадзіўся аддаць і сам дакумент.

Беларускі комік Ідрак Мірзалізадзе ў жніўні мінулага года быў прызнаны ў Расеі непажаданай асобай. Такі вердыкт вынесла расейскае МУС пасля таго як Мірзалізадэ адбыў 10 содняў адміністрацыйнага арышту за жарт, які суд у Маскве прызнаў ксенафобскім.

У МУС РФ падкрэслілі, што ўважаюць недапушчальнымі «выказванні, накіраваныя на дэстабілізацыю міжнацыянальных дачыненняў незалежна ад формы іх падачы».

І пажыццёва забаранілі коміку ўезд у Расею. Ідрак спрабаваў праз суд аспрэчыць гэту пастанову. Суд першай інстанцыі абавязаў МУС устанавіць «разумны» тэрмін непажаданага знаходжання. Пазней абарона абскардзіла і гэту пастанову, але Масгарсуд пакінуў скаргу без задавальнення.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках