20 красавiка 2024, Субота, 4:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады не плануюць скасоўвць абмежаванні на выезд з Беларусі

11
Улады не плануюць скасоўвць абмежаванні на выезд з Беларусі

Абмежаванні на выезд наземным транспартам былі ўведзены 19 снежня 2020 года.

У прэс-службе ўрада Office life паведамілі, што Савет міністраў пакуль не плануе скасоўваць абмежаванні на выезд з Беларусі наземным транспартам.

Таксама гэтымі днямі з'явіўся адказ на петыцыю беларусаў да Міністэрства аховы здароўя з просьбай зняць забарону на свабодны выезд з Беларусі наземным транспартам.

У адказе Міністэрства аховы здароўя тлумачыць неабходнасць абмежаванняў на выезд за мяжу для беларусаў тым, што гэта «дазволіць мінімізаваць рызыку завозу SARS-CoV-2 пасля вяртання ў Рэспубліку Беларусь».

Абмежаванні на выезд з Беларусі наземным транспартам былі ўведзены 19 снежня 2020 года. Тады для выезду з краіны былі патрэбны важныя прычыны для замежных паездак: працоўная выправа, вучоба, лячэнне і г.д.

Правілы выезду з Беларусі мяняліся ў жніўні 2021 года. Тады было ўведзенае права выязджаць з краіны наземным транспартам адзін раз на тры месяцы замест раз у паўгода. Прычым для выезду ўсё яшчэ патрэбны падставы: вучоба/праца за мяжой або дакумент, які пацвярджае права на пастаяннае або часовае пражыванне за мяжой, выезд на лячэнне/аздараўленне і інш.

Учора Сусветная арганізацыя здароўя рэкамендавала зняць абмежаванні на міжнародныя паездкі ці паслабіць іх.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках