20 красавiка 2024, Субота, 14:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі фіксуецца рост захворвання на грып і ВРІ

2
У Беларусі фіксуецца рост захворвання на грып і ВРІ

Ужо перавышаныя паказчыкі мінулага года.

У Беларусі пачалі больш хварэць на ВРІ і грып. Паказчык захваральнасці павялічыўся на 3,7 адсотка і перасягнуў мінулагодні на 9,6 адсотка. Пра гэта паведамляе zerkalo.io са спасылкай на Міністэрства аховы здароўя.

Згодна з вынікамі даследаванняў, прырост захваральнасці на ВРВІ і грып пачаўся на другім каляндарным тыдні студзеня.

У краіне паказчык захворвання павялічыўся на 3,7 адсотка і перасягнуў мінулагодні на 9,6 адсотка.

У краіне цыркулююць вірусы грыпу A (H3N2), A (H1N1), грыпу В, рэспіраторных вірусаў негрыпознай этыялогіі: парагрыпу, адэнавірусу, РС-вірусаў, рынавіруса.

Пераважна цыркулююць вірусы грыпу A(H3N2), выяўляць іх пачалі з апошняй дэкады лістапада мінулага года.

Як адзначаюць беларускія спецыялісты, можна гаварыць аб тым, што, як і ва ўсім Еўрапейскім рэгіёне, адзначаецца супольная цыркуляцыя пандэмічнага віруса SARS-CoV-2, вірусаў сезоннага грыпу і іншых рэспіраторных вірусаў.

У Еўропе грып вяртаецца з новай сілай. Гэта выклікае асцярогі з нагоды «цвіндэміі» - падвойнай пандэміі.

Паводле інфармацыі Еўрапейскага цэнтра прафілактыкі і кантролю захворванняў (ECDC), у снежні колькасць выпадкаў грыпу ў еўрапейскіх аддзяленнях інтэнсіўнай тэрапіі няўхільна расла, дасягнуўшы піка 43 хворых на апошнім тыдні года. Летась у снежні быў толькі адзін выпадак грыпу.

Вяртанне віруса можа стаць пачаткам незвычайна доўгага сезона грыпу, які можа зацягнуцца да лета.

Дарэчы, супраць грыпу ў Беларусі прышчэплена больш за 40 адсоткаў насельніцтва.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках