29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каманда Навальнага паказала, як насамрэч палац Пуціна выглядае знутры

10
Каманда Навальнага паказала, як насамрэч палац Пуціна выглядае знутры

Апублікаваныя рэальныя фота інтэр'ераў.

Каманда Аляксея Навальнага ў гадавіну публікацыі самага вядомага свайго расследавання - аб так званым палацы Пуціна пад Геленджыком - апублікавала фатаграфіі, на якіх, як сцвярджаецца, захаваныя рэальныя інтэр'еры гэтага палаца.

У фільме пра палац, які на Youtube паглядзелі больш за 100 млн чалавек, інтэр'еры будынка былі паказаныя ў выглядзе 3D-візуалізацый. Гэта выклікала сумневы часткі каментатараў у тым, што інтэр'еры сапраўды такія, як сцвярджала каманда расследавання.

«Сёння мы расставім усе кропкі над i. Развеем усе сумневы наконт таго, існуе палац ці не. Як ён выглядае знутры, звонку. Што там ёсць і што там было. Мы пакажам вам сотні сапраўдных фатаграфій» - гаворыцца ў новай публікацыі каманды Навальнага.

Большасць фатаграфій інтэр'ераў падобная на апублікаваныя раней візуалізацыі. Адрозніваюцца яны ў дэталях - як адзначаюць чальцы каманды расследавання, у рэальнасці пазалоты і іншых упрыгожванняў было нават больш, чым у планах.

Адкуль у каманды расследавання фатаграфіі і як яны могуць давесці іх сапраўднасць - не ўдакладняецца. Сцвярджаецца, што фота «даслалі з будоўлі». Відавочна, гаворка ідзе аб фатаграфіях ранейшых гадоў, бо да моманту выхаду фільма Навальнага ў студзені мінулага года ўсе інтэр’еры «палаца» былі дэмантаваныя, і ў памяшканні ішоў рамонт.

Фільм аб «палацы» выйшаў праз некалькі дзён пасля арышту апазіцыянера. Рэакцыяй на арышт і выхад расследавання сталі масавыя пратэсты ў шматлікіх гарадах Расеі. На іх улады адказалі пераследам паплечнікаў Навальнага, структуры якога былі абвешчаныя экстрэмісцкімі і забароненымі. Аўтары расследавання цяпер знаходзяцца за мяжой.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках