19 красавiка 2024, Пятніца, 12:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Найлепшая дыпламатыя»: брытанскія самалёты другі дзень запар вязуць ва Украіну сучасную зброю

7
«Найлепшая дыпламатыя»: брытанскія самалёты другі дзень запар вязуць ва Украіну сучасную зброю
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Яна прызначаная для барацьбы з танкавым войскам Расеі.

Вялікая Брытанія на фоне магчымага ўварвання РФ другі дзень запар пастаўляе Украіне сучаснае ўзбраенне. Пра гэта 20 студзеня ў Facebook паведаміў украінскі журналіст Андрэй Цапліенка.

«Пакуль афіцыйныя Кіеў і Вашынгтон даюць проста супрацьлеглыя прагнозы аб уварванні [прэзідэнта РФ Уладзіміра] Пуціна, брытанскія вайсковыя самалёты другі дзень запар вязуць ва Украіну сучаснае ўзбраенне. Моўчкі. Яшчэ адзін каралеўскі падарунак - 2 тысячы вельмі пераканаўчых ствалоў - плануюць даслаць найбліжэйшым часам «У супрацьстаянні з Крамлём сіла - гэта найлепшая дыпламатыя», - напісаў Цапліенка.

Відавочна, дадаў журналіст, «у брытанцаў няма гістарычных правалаў у памяці, і яны не жадаюць паўтараць памылкі Другой сусветнай [вайны]».

Аб пачатку паставак Украіне лёгкай супрацьтанкавай зброі ў адказ на «ўсё больш пагрозлівыя паводзіны РФ» заяўляў 17 студзеня міністр абароны Злучанага Каралеўства Бэн Уолес. Ён не ўдакладніў ні колькасць, ні тып зброі, якая адпраўляецца, але адзначыў, што «яна не з'яўляецца стратэгічнай» і «не ўяўляе пагрозы для Расеі».

На думку экспэртаў, Вялікая Брытанія, хутчэй за ўсё, пастаўляе Украіне ручную лёгкую супрацьтанкавую зброю новага пакалення з далёкасцю стральбы некалькі сотняў метраў, прызначаную для барацьбы з танкавым войскам Расеі.

У Крамлі заявы Вялікай Брытаніі аб намерах паставіць зброю Украіне назвалі «надзвычай небяспечнымі».

Афіцыйная прадстаўніца МЗС РФ Марыя Захарава паведаміла 20 студзеня на брыфінгу, які трансляваўся ў Facebook расейскага замежнапалітычнага міністэрства, што Вялікая Брытанія «ўжо некалькі дзён вайскова-транспартнымі самалётамі сваіх ВПС адпраўляе ва Украіну зброю».

«Было арганізавана не менш за шэсць рэйсаў, кожнае паветранае судна можа ўзяць на борт да 77,5 т грузу, гэта значыць, агулам амаль 460 т узбраенняў», – палічыла Захарава.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках