29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«З'ехаць у Бараўляны»: што адбываецца з жыллём у пасёлку пад Менскам

«З'ехаць у Бараўляны»: што адбываецца з жыллём у пасёлку пад Менскам

Нягледзячы на статус «вёскі», Бараўляны ў развіцці апярэджваюць кожны са спадарожнікаў сталіцы.

Да сярэдзіны 2022 года Бараўляны збіраюцца ператварыць у горад. Цяпер вёска ідэальны кандыдат для таго, каб стаць сапраўдным горадам-спадарожнікам, а не выдаленым спальным раёнам.

Сайт myfin.by паглядзеў, як там ідуць справы з коштамі на нерухомасць і інфраструктурай.

Нягледзячы на тое, што Бараўляны ўсё яшчэ афіцыйна вёска Менскага раёна, разам з пасёлкамі Лясны, Ляскоўка і Вопытны, якія ўшчыльную мяжуюць з самімі Бараўлянамі, яны апярэджваюць кожны са спадарожнікаў сталіцы. Там жыве 42 тысячы чалавек, а гэта ўтрая больш, чым у Фаніпалі ці Заслаўі.

Пры гэтым мы нават не лічым Капішча і Новую Баравую, якія ўваходзяць у склад Бараўлянскага сельсавета. Знаходзяцца яны бліжэй да Менска і карыстаюцца менскай інфраструктурай, таму хутчэй за ўсё будзе разгялдацца пытанне і аб перадачы Копішча гораду.

Насамрэч Бараўляны ўжо больш нагадваюць горад-спадарожнік, чым загарадную вёску. Тут шматпавярховая мікрараённая забудова, уласная інфраструктура, а яшчэ ўнікальная спецыялізацыя - медыцына. На тэрыторыі сельсавета знаходзіцца 10 устаноў аховы здароўя. А гэта значыць, што жыхары тут не толькі спяць, але могуць функцыянаваць поўнасцю адасоблена ад Менска.

Пакуль што развіццё афіцыйных гарадоў-спадарожнікаў не ўлічвае таго, што тым, хто пераязджае, проста няма дзе працаваць. У Смалявічах да 2030 года збіраюцца нарасціць колькасць насельніцтва з 16 да 50 тысяч чалавек, але пакуль што атрымліваецца, што з новых мікрараёнаў жыхары будуць ездзіць працаваць у Менск ці Вялікі Камень, а ўвечары вяртацца. А мянчук проста няма чаго ехаць у Смалявічы, горад не будзе даваць нейкіх важных паслуг, якія можна атрымаць толькі тут.

А Бараўляны могуць функцыянаваць як адасоблены сапраўдны горад-спадарожнік. Нават калі са статусам горада і будаўніцтвам новага жылля сюды пацягне менчукоў або тых, хто пераязджае з іншых гарадоў, бліжэй да Менска, якія не збіраюцца працаваць у Бараўлянах, горад усё роўна застанецца жывым. Частка людзей, якія выязджаюць на працу, не створыць цяжкай маятнікавай міграцыі з яе нагрузкай на інфраструктуру, як калі б выязджаў увесь горад. Так што горад наўрад ці чакае лёс спальнага раёна.

Усё магло быць радасна, але праблемы тут таксама ўзнікаюць. Напрыклад, на гэтую колькасць насельніцтва ў Бараўлянах працуюць усяго тры школы. Дзіцячых садкоў тут таксама няшмат. А яшчэ многія работнікі медыцыны і адукацыі атрымліваюць 20 адсоткавую надбаўку за работу ў сельскай мясцовасці, якой могуць пазбавіцца.

Кошты і рынак нерухомасці

Кошт квадратнага метра ў Бараўлянах параўнальны і нават перавышае кошт у бліжэйшых гарадах-спадарожніках: Фаніпалі і Заслаўі. Тут не знайсці кошт ніжэй за $1000 за квадратны метр, хіба што кватэра будзе вельмі вялікай.

Кватэр тут прадаецца не так шмат, крыху больш за 60 (калі ўключыць пасёлак Лясны). За снежань з дамамі і кватэрамі тут правялі толькі 27 угод. Усё гэта ўгоды на другасным рынку.

Цяпер у Бараўлянах няма развіцця ў жылым будаўніцтве, з'яўляюцца толькі дамы для чаргавікоў ад МАПІДа. Аднак са зменай статусу можна чакаць, што ў горад прыйдуць забудоўшчыкі, бо блізкасць да Менска і існая інфраструктура робяць горад прывабным для будаўніцтва.

Самая дарагая кватэра ў Бараўлянах

Даражэй за ўсё ў Бараўлянах каштуе кватэра на 346 квадратных метраў, якую прадаюць у таўнхаусе пасярод прыватнага сектара па дарозе ў Менск. Тут два ўзроўні, сучасны рамонт, уласны гараж, тэраса, дзіцячая пляцоўка.

Пабудаваны дом быў у 2018 годзе, а кватэру прадаюць за $349 тысяч.

Самая танная кватэра ў Бараўлянах

Аднапакаёвая кватэра ў цагляным доме, які размешчаны за сто метраў ад хваёвага лесу. Тут 34 квадратныя метры плошчы, планіроўка з нішай у пакоі, раздзельным санвузлом і ўбудаванымі шафамі. А яшчэ зручнае размяшчэнне, адкуль можна за 15 хвілін дабрацца да Менска. Але фатаграфіямі кватэры знутры аўтар не падзяліўся, магчыма таму і так танна - $40 тысяч.

Кватэра ў Лясным з рамонтам

Яшчэ адну аднапакаёўку, гэтым разам з добрым рамонтам, прадаюць у пасёлку Лясны. Гэта дом 2010, у кватэры 40 квадратных метраў і 9-метровая кухня. У кватэры прыгожае светлае аздабленне, вялікая ванная і лоджыя.

Дом размешчаны насупраць лесу. Просяць за кватэру $51 900.

Кватэра ў новабудоўлі без аздаблення

У будучым горадзе можна купіць і новабудоўлю з чарнавым аздабленнем у доме 2019 года. Устаноўлены пластыкавыя шклопакеты, металічныя дзверы, а сцены атынкаваныя. У кватэры індывідуальны апал з газавым катлом Bosch. Тут 65 квадратных метраў, а каштуе кватэра $69 тысяч.

Дом у Бараўлянах

Паколькі Бараўляны ўсё яшчэ пасёлак і там можна купіць зямлю з аўкцыёну, то ў продажы знаходзіцца і дамы. Але кошты на іх не меншыя за менскія, бо часцей за ўсё гэта вялікія дарагія будынкі з добрым аздабленнем і рамонтам.

Дом на 8 пакояў з гаражом на два аўто, мансардай, дзвюма ваннамі і кухняй-сталовай на 368 квадратных метраў каштавацьме $155 тысяч. Сцены дома ўзведзеныя з газасілікатнай цэглы і атынкаваныя клінкернай пліткай, усе камунікацыі праведзены. Але няма ўнутранага рамонту.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках