19 красавiка 2024, Пятніца, 15:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як вялікі князь Віцень нямецкіх рыцараў з Полацка выгнаў

Як вялікі князь Віцень нямецкіх рыцараў з Полацка выгнаў

Гісторыя ператварэння Полацка ў наймагутнейшы цэнтр ВКЛ.

Пасля забойства князя Гердыня ў 1267 годзе, хутчэй за ўсё, полацкім кіраўніком стаў віцебскі Ізяслаў. Ва ўсякім разе, у адной са знойдзеных грамат ён згадваецца менавіта ў такой якасці.

Наступным намеснікам горада становіцца князь з Віцебска Канстанцін. Праз адсутнасць спадкаемцаў ён вырашае пакінуць Полацкую зямлю рыжскаму арцыбіскупу, сябру Тэўтонскага Ордэна. Аднак засілле рыцараў у горадзе прыпадае не даспадобы мясцовым жыхарам, і ў 1307 годзе яны звяртаюцца да Віценя па дапамогу. Яго войску ўдаецца выгнаць рыцараў з горада, піша «Литвин».

Аднак занадта пагаршаць дачыненні з біскупам і царквой дальнабачны вялікі князь не хацеў. Ён наважыў проста выкупіць у яго ўсе правы на Полацак. Дзякуючы гэтай падзеі Полацак змог зблізіцца з магутным літоўскім княствам, атрымаць ад яго абарону, а потым і ўвайсці ў яго склад.

У далейшым рыцары прызнаюць поўную незалежнасць Полацкай зямлі. Ва ўсякім разе, у большасці знойдзеных дакументаў Ордэна да далучэння да Літвы яна згадваецца як самастойнае каралеўства.

Першапачаткова полацкім князем становіцца брат вялікага князя па імені Воін. У далейшым Полацкам кіраваў яго пляменнік Любарт. Потым кіраванне па чарзе пераходзіць да сына князя Альгерда Андрэя, затым Ягайлы і яго брата Скіргайлы. З 1392 году, у гады кіравання Віценя, горад афіцыйна ўваходзіць у склад Літоўскага княства, а мясцовыя князі становяцца яго намеснікамі. У далейшым Полацак становіцца ваяводствам.

Ад утворанага саюза выйграюць абодва бакі. Да Віценя далучаюцца дружыны палачан. Яны ўдзельнічаюць у польскіх паходах і сутычках са сваімі асноўнымі ворагамі - крыжакамі. Пры неабходнасці Літва для ўзбраення свайго войска атрымлівае ад Полацка і матэрыяльную падтрымку. Да 1330-х гадоў паходы крыжакоў на Полацак, які набыў моцнага хаўрусніка, спыняюцца. Умацаванае літоўскае ж княства рыхтуецца да чарговай вайны з крыжакамі.

Князь, імкнучыся заручыцца падтрымкай Еўропы, засноўвае ў сваёй дзяржаве хрысціянскую мітраполію. Яго духоўным сынам становіцца полацкі біскуп Якаў. У хрышчэнні Віцень атрымлівае імя Лаўрэнцій. Ліцвінскі князь хутка знайшоў агульную мову і з уплывовым полацкім баярствам, якое імкнулася абыходзіцца на гандлёвых шляхах па Дзвіне без апекі нямецкіх рыцараў.

Безумоўна, падтрымка полацкіх гандлёва-арыстакратычных колаў вызначыла і той добразычлівы прыём Віценя ў сценах Полацка. Фактычна палачане зрабілі стаўку на новы меч і не пралічыліся, атрымаўшы дасведчанага воіна і разумнага хаўрусніка.

Паходы Віценя на Ордэн становяцца больш удалымі. Сур'ёзным дыпламатычным поспехам вялікага князя быў саюз з Рыгай, дзякуючы якому Літва змагла ўмацавацца ў басейне ракі Даўгавы, а таксама весці ў тых месцах гандаль. Калі тут у 1297 годзе пачаліся ўнутраныя звады паміж мясцовым біскупам, рыцарамі Ордэна і найбліжэйшым асяроддзем мітрапаліта, Віцень здолеў адолець лівонскіх рыцараў у Турайскай бітве. Усяго ў 1298-1313 гадах князь здзейсніў у Прусію супраць тэўтонскіх рыцараў, якія былі аслаблены вайной з Польшчай, адзінаццаць паходаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках