28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусам на вока: Егіпет мяняе правілы ўезду для турыстаў

Беларусам на вока: Егіпет мяняе правілы ўезду для турыстаў

Што змянілася?

Сёння некаторыя выданні паведамілі, што Егіпет з 22 студзеня ўводзіць у аэрапортах тэставанне на каранавірус для ўсіх турыстаў. Гэта ўстурбавала тураператараў: значыць, хатнія тэсты і прышчэпкі не будуць мець значэння? Пазней высветлілася, што новаўвядзенні сапраўды будуць, але, здаецца, не такія радыкальныя. Нашы даведкі і сертыфікаты аб вакцынацыі не касуюцца.

Дагэтуль беларусаў у Егіпет пускаюць з ПЛР-тэстам не старэйшым за 72 гадзіны або з сертыфікатам аб вакцынацыі («Спадарожнік V» таксама ўлічваецца).

Сёння некаторыя перавозчыкі і туркампаніі ўжо атрымалі новыя інструкцыі егіпецкага Міністэрства аховы здароўя. Відавочна, паніка ўзнікла з-за няправільнага перакладу з арабскай: некаторыя падумалі, што з 22 студзеня ўсе турысты павінны праходзіць экспрэс-тэставанне па прыбыцці ў краіну, піша «Онлайнер».

Напраўду, як высветлілася да вечара, гэтая мера тычыцца тых, хто прыехаў без сертыфіката, тэсту або чыя даведка выглядае сумнеўна (напрыклад, не працуе QR-код). У гэтым выпадку аналіз будзе праводзіцца ў аэрапорце, каштуе ён блізу $20. Да атрымання выніку госць будзе ізаляваны.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках