29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашыст Наскевіч стаў дармаедам

11
Лукашыст Наскевіч стаў дармаедам
ІВАН НАСКЕВІЧ
ФОТА: TOMIN.BY

Іван Наскевіч кіраваў Следчым камітэтам больш за пяць гадоў.

Іван Наскевіч кіраваў Следчым камітэтам больш за 5 гадоў і пайшоў у сакавіку мінулага года. Афіцыйная прычына ягонага адыходу не паведамлялася. Але паводле адной версіі Наскевіча знялі за тое, што на адной з нарад Лукашэнкі з карным блокам ён заявіў аб наяўнасці сабраных матэрыялаў, дастатковых для распачынання крымінальных спраў аб перавышэнні паўнамоцтваў карнікамі.

Паводле адной з версій на гэтым моманце тагачасны міністр унутраных спраў, а цяпер "галоўны ў шавурме" Юрый Караеў заявіў, што "калі хоць на аднаго супрацоўніка будзе заведзеная крымінальная справа, то са шчытамі будуць стаяць супрацоўнікі Следчага камітэта".

Пасля гэтага нейкі час паўстала нават пытанне аб перадачы следчых функцый, сярод іх тых, што датычацца 27 раздзела Крымінальнага кодэкса (злачынствы супраць грамадскай бяспекі) да МУС.

«Але Наскевіч яшчэ спрабаваў рэгабілітавацца і давесці сваю вернасць сістэме: ніводнай крымінальнай справы паводле факту катаванняў, забойстваў, прычынення калецтва ды іншага не было заведзена, - кажа крыніца «Нашай Нівы». - Таксама персанальна Наскевічу прыпісваецца ініцыятыва распачынаць крымінальныя справы за тое, што раней кішэнным правасуддзем трактавалася як адміністрацыйныя. Першы такі выпадак быў пасля маршу ў Курапаты, калі затрыманых паводле 23.34 пачалі прыцягваць і паводле крымінальных спраў аб «масавых непарадках».

Аднак нягледзячы на гэта 11 сакавіка 2021 года Наскевіча на пасадзе замяніў былы намеснік генеральнага пракурора Дзмітрый Гара. І калі іншыя карнікі, той жа Караеў, Вакульчык або Барсукоў навідавоку і маюць пасады памочнікаў Лукашэнкі, то пра Наскевіча з таго моманту не было нічога чуваць. Дзе працуе і чым займаецца?

Як высветліла “Наша Ніва”, ніякай пасады былому старшыню Следчага камітэта не прапанавалі, таксама ніякай цывільнай працы на гэты час ён не знайшоў. У адстаўку ён выйшаў у рангу генерал-маёра, яму 51 год, і, мабыць, ён на пенсіі.

«Наскевіч у мініятуры паўтарыў лёс савецкага функцыянера Георгія Малянкова, якога з пасады кіраўніка ўрада СССР адправілі кіраваць электрастанцыяй ва Усць-Каменагорску, - адзначае суразмоўца. - Так і гэтаму прапанавалі нешта такое дробнае, чаго гонар «міністра следства» не мог вынесці, прыняўшы за лепшае быць беспрацоўным, чым служыць на такой дзяржаўнай службе».

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках