28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіну могуць запрасіць на саміт NATO

3
Украіну могуць запрасіць на саміт NATO

Зяленскі абмеркаваў гэта з генеральным сакратаром альянсу.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі правёў тэлефонную размову з генеральным сакратаром NATO Енсам Столтэнбэргам. Бакі абмеркавалі магчымы ўдзел украінскай дэлегацыі ў чэрвеньскім саміце NATO.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на Twitter Зяленскага.

"Пагаварыў праз тэлефоне з Енсам Столтэнбэргам. Абмяняліся інфармацыяй і поглядамі на патрэбныя дыпламатычныя намаганні для стабільнасці ў Еўропе. Абмеркавалі падрыхтоўку да чэрвеньскага саміту NATO і магчымы ўдзел у ім Украіны. Палітыка адчыненых дзвярэй застаецца нязменнай!", - адзначыў ён.

Столтэнбэрг у сваю чаргу падкрэсліў, што NATO не пойдзе на кампрамісы ў ключавых прынцыпах.

"Пагаварыў з прэзідэнтам Зяленскім, каб выказаць цвёрдую падтрымку перад абліччам расейскай пагрозы. Хаўруснікі заклікаюць Расею да неадкладнай дээскалацыі. Мы гатовы да далейшага дыялогу з Расеяй, але не пойдзем на кампраміс у ключавых прынцыпах", - дадаў ён.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках