20 красавiка 2024, Субота, 13:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы навучыліся вызначаць працягласць жыцця чалавека па вачах

2
Навукоўцы навучыліся вызначаць працягласць жыцця чалавека па вачах

Біялагічнае старэнне ў кожнага чалавека адбываецца па-рознаму.

Пытанне аб тым, колькі чалавек пражыве на Зямлі, і як хутка наступіць канец ягонага жыццёвага шляху - цікавіў навукоўцаў заўсёды. У адной з апошніх навуковых прац кітайскім навукоўцам, здаецца, удалося знайсці адказ на гэтае пытанне. Вывучэнне розніцы паміж біялагічным узростам сятчаткі і ўзростам чалавека дапамагло вызначыць, як хутка чалавек пакіне гэты свет. Падрабязнасці матэрыялаў даследавання публікуе med-heal.ru са спасылкай на выданне British Journal of Ophthalmology.

Навукоўцы ўсё больш атрымліваюць звестак аб тым, што па стане сеткі дробных сасудаў сятчаткі вачэй можна меркаваць аб здароўі як сасудзістай сістэмы ў арганізме, так і здароўі мозгу. Нягледзячы на той факт, што старэнне арганізма само па сабе набліжае час сыходу чалавека з жыцця, наяўнасць «біялагічнага старэння» ў кожнага чалавека адбываецца па-рознаму, і можа быць скарыстанае пры скрынінгу здароўя чалавека.

Пры правядзенні свайго даследавання кітайскія спецыялісты засяродзіліся на вывучэнні біялагічнага ўзросту ўнутранай задняй паверхні вачэй з далейшым параўнаннем з узростам чалавека. Усяго, пры дапамозе алгарытмаў глыбокага навучання, былі вывучаныя звесткі стану вочных яблыкаў (больш за 80165), якія былі атрыманыя пры абследаванні добраахвотнікаў (46969 чалавек), сярэдні ўзрост якіх склаў 40-69 гадоў.

Параўнальны аналіз фундус-малюнкаў правых вачэй, якія не маюць праблем са здароўем, паказаў досыць моцную ўзаемасувязь паміж біялагічным узростам сятчаткі і рэальным узростам чалавека. У той жа час, ацэнка «больш старой» сятчаткі ў параўнанні з сапраўдным біялагічным узростам чалавека (ад 3 да 10 гадоў) паказала дастаткова высокую рызыку смерці. Іншымі словамі - пры кожным павелічэнні розніцы паміж узростам сятчаткі і ўзростам чалавека на 1 год, рызыка смерці павялічвалася на 2-3% ад захворванняў, не звязаных з хваробамі сэрца, сасудаў і анкалогіі.

Аналагічныя звесткі былі атрыманыя і пры даследаванні і аналізе ўзаемасувязі стану сятчаткі левага вока. На меркаванне даследнікаў, атрыманыя вынікі могуць быць скарыстаныя як індыкатар цяперашняга і будучага здароўя чалавека.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках