24 красавiка 2024, Серада, 20:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Не толькі ля сваіх межах»: у Мінабароны РФ расказалі, якія дзеянні будуць адпрацоўваць на вучэннях у Беларусі

12
«Не толькі ля сваіх межах»: у Мінабароны РФ расказалі, якія дзеянні будуць адпрацоўваць на вучэннях у Беларусі

Расейскае камандаванне заявіла, пра «раптоўныя задачы».

Намеснік міністра абароны Расеі Аляксандр Фамін 18 студзеня, каментуючы прыбыццё расейскіх войскаў у нашу краіну, заявіў, што вайскоўцы Беларусі і Расеі разглядаюць сітуацыю, калі для гарантаванага забеспячэння бяспекі спатрэбіцца прыцягнуць увесь вайсковы патэнцыял дзвюх краін.

Паводле ягоных слоў, «можа скласціся такое становішча, калі сіл і сродкаў рэгіянальнай групоўкі будзе недастаткова». Таму ў Беларусь перакідваюць частку органаў кіравання і падраздзяленняў Усходняй вайсковай акругі. Таксама ў нашу краіну накіраваны два дывізіёны зенітных ракетных сістэм С-400 і 12 знішчальнікаў Су-35, а таксама зенітны ракетна-гарматны дывізіён «Панцыр-С».

«У рамках праверкі сіл рэагавання «саюзнай дзяржавы» плануецца падрыхтаваць войскі і сілы да дзеянняў не толькі ў сваіх межах адказнасці, але і да развязання задач лакалізацыі крызісных сітуацый на ўсіх пагражальных кірунках», — заявіў намеснік міністра абароны РФ.

Таксама падчас перагрупоўкі расейскай часткі на тэрыторыю Беларусі будуць ацэнены магчымасці транспартнай інфраструктуры для забеспячэння перавозкі войскаў.

«Галоўным вынікам мерапрыемстваў будзе ацэнка здольнасці органаў вайсковага кіравання і войскаў (сіл) выканаць задачы для забеспячэння вайсковай бяспекі «саюзнай дзяржавы», - сказаў Фамін, паведамляе ТАСС.

Нагадаем, што такой масавай перакідкі расейскіх войскаў з Далёкага Усходу ў Еўропу, у тым ліку ў Беларусь, раней яшчэ не было. Пра гэта журналістам заявіў Кірыл Міхайлаў, удзельнік даследчага праекта Conflict Intelligence Team.

«З Далёкага Усходу зараз едзе вялікая колькасць рознай тэхнікі – танкавыя, мотастралковыя падраздзяленні. Нашы заходнія калегі мяркуюць, што гаворка пра 10-15 батальённа-тактычных групах - гэта спецыяльныя падраздзяленні ў складзе расейскіх злучэнняў. Яны ўкамплектаваны кантрактнікамі і ўважаюцца за найбольш баяздольныя і гатовыя да такіх перакідаў», - заявіў Міхайлаў.

Калі яны пакінуць Беларусь, не паведамляецца.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках