16 красавiка 2024, aўторак, 16:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эрдаган запрасіў Пуціна і Зяленскага на перамовы ў Турцыю

14
Эрдаган запрасіў Пуціна і Зяленскага на перамовы ў Турцыю
Раджэп Эрдаган

Найбліжэйшым часам кіраўнік турэцкай дзяржавы мае намер наведаць Кіеў з афіцыйным візітам.

Прэзідэнт Турцыі Раджэп Эрдаган запрасіў прэзідэнтаў Украіны і Расеі Уладзіміра Зяленскага і Уладзіміра Пуціна ў Турцыю, каб абмеркаваць цяперашнюю эскалацыю ў дачыненнях краін. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар Эрдагана Ібрагім Калін, адзначае Daily Sabah.

Калін заявіў, што Турцыя гатова адыграць усялякую ролю, каб знізіць напружанасць у дачыненях паміж Расеяй і Украінай.

Таксама ён падкрэсліў, што Турцыя не падтрымлівае ніякіх вайсковых дзеянняў Расеі супраць Украіны ці якіх-небудзь канфліктаў і войнаў паміж дзвюма краінамі, і Анкара выступае ў падтрымку тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэнітэту Украіны.

Прэс-сакратар дадаў, што Эрдаган пагаварыў з Пуціным і Зяленскім, каб знайсці выхад з цяперашняга крызісу, і запрасіў іх сустрэцца ў Турцыі, каб абмеркаваць шляхі развязання.

Акрамя таго ён паведаміў, што Эрдаган найбліжэйшыя некалькі тыдняў наведае Украіну з афіцыйным візітам, каб сустрэцца з Зяленскім.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках