29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус з Круглага паказаў дзікія ўмовы ўтрымання ў шпіталі

10
Беларус з Круглага паказаў дзікія ўмовы ўтрымання ў шпіталі
иллюстрационное фото

За гэта яго знялі ў «пакаянным» відэа.

Магілёўскія сілавікі апублікавалі ў сваім тэлеграм-канале відэа з Сяргеем Ляшкевічам. Той расказаў, што ў пачатку студзеня гэтага года ляжаў у Круглянскай цэнтральнай раённай лякарні ў інфекцыйным аддзяленні. Сяргей растлумачыў, што сем гадоў памяшканні аддзялення былі закансерваваныя, а потым ізноў адчыненыя, калі з'явілася патрэба ў новых ложках, паведамляе «Салiдарнасць».

Бытавыя ўмовы там такія, што Ляшкевіч надумаў іх зняць і адправіць свайму сябру ў Нямеччыну.

Пазней відэа было скарыстанае ў відэароліку Youtube-канала, прызнанага экстрэмісцкім, паведамляюць праваабаронцы.

На відэа ў канале сілавікоў Ляшкевіч заявіў, што не чакаў «паску» ад сябра, падтрымлівае лекараў і паабяцаў надаць дапамогу інфекцыйнаму аддзяленню.

У той жа час аўтары відэа не адмаўляюць той факт, што інфекцыйнае аддзяленне знаходзіцца ў трывожным стане: з драўляных напаўзгнілых вокнаў прадзімае вецер; тырчыць старая праводка; абшарпаныя сцены; разеткі, з якіх тырчыць нешта невядомае; тэмпература ў санвузле ўсяго толькі 14; дзіравыя дзверы проста на двор побач з палатай.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках