19 красавiка 2024, Пятніца, 9:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што ў Беларусі танней - здымаць кватэру або купіць яе ў крэдыт?

27
Што ў Беларусі танней - здымаць кватэру або купіць яе ў крэдыт?

Лічбы прымушаюць задумацца.

Калі на сваё жыллё ў сталіцы не стае грошай, ёсць два варыянты: арэндаваць ці купляць кватэру ў крэдыт ці ў растэрміноўку. Падлічылі, колькі гэта будзе каштаваць. Лічбы прымушаюць задумацца, піша “Наша ніва”.

Растэрміноўка па 500

У растэрміноўку можна знайсці кватэру ў яшчэ не здадзенай новабудоўлі. Шукаем танныя варыянты. Такія зараз прапануе, напрыклад, «Мінск Мір». У іх ёсць праграма растэрміноўкі да пяці год. Мінімальны першапачатковы ўнёсак - 30%, астатнюю суму дзеляць роўнымі часткамі на ўвесь перыяд.

Але кошт квадратнага метра пры растэрміноўцы вышэйшы, чым пры унясенні ўсёй сумы. Напрыклад, аднапакаёўка ў доме, які ў гэтым годзе здаецца, плошчай 31,4 кв.м каштуе 37,7 тысячы даляраў. А пры куплі ў растэрміноўку - 46 тысяч. Адразу трэба заплаціць 13,8 тысячы даляраў, а потым кожны месяц плаціць па 537 даляраў.

Пераплата - 8,3 тысячы, або 22% ад звычайнага кошту.

Крэдыт і шалёныя пераплаты

У асноўным крэдыты на жыллё даюцца зараз пад 20—21%. Возьмем для прыкладу ўмовы "Беларусбанка" (там стаўка 21%). Уявім, што нам патрэбны ў крэдыт на 20 тысяч даляраў. Аформім яго на 10 год. Пры такім варыянце за месяц давядзецца плаціць ад 520 да 170 даляраў. У выніку вы пераплаціце 105% - гэта больш за 21 тысячу даляраў.

Калі ж удасца аформіць крэдыт на 30 тысяч даляраў, адсоткі за іх давядзецца вярнуць амаль 32 тысячы (гэта акрамя асноўнай сумы).

Калі ў забудоўшчыка ёсць банкі-партнёры, то яны могуць даць крэдыт на больш выгадных умовах. Напрыклад, у "Белінвестбанку" гэта 18,23 адсотка (а ў час ільготнага перыяду, звычайна гэта год, стаўка ад 12,87 адсотка).

У крэдыт можна аформіць да 90 адсоткаў кошту жылля. Выплаціць пазыку можна датэрмінова, штрафаў за гэта не будзе.

Аформім крэдыт на 20 тысяч даляраў на 10 гадоў і атрымаем такую карціну. Першы год плацім у сярэднім па $370 за месяц, другі - па $430 (і далей з кожным годам менш). Пераплата за ўвесь тэрмін складзе 17,3 тысячы даляраў, гэта амаль 87%.

Пры суме крэдытавання на 30 тысяч даляраў пераплата складзе 26 тысяч.

У згаданых крэдытах нефіксаваны адсотак - у першым ён прывязаны да стаўкі рэфінансавання, у другім - да стаўкі овернайт. Калі яны вырастуць, павялічыцца і сума выплат.

Параўноўваем з арэндай

У сярэднім аднапакаёвую кватэру ў сталіцы здаюць па 220 даляраў (паводле звестак агенцтва «Твая сталіца»). Гэта істотна менш, чым першапачатковыя выплаты за крэдыт. Але праз восем гадоў сумы зраўняюцца, і арэнда выйдзе даражэйшай, чым вяртанне пазыкі банку. Так атрымліваецца, калі браць крэдыт на 20 тысяч даляраў.

Калі сума пазыкі на 30 тысяч, месячныя выплаты банку заўсёды будуць большыя за кошт арэнды. Усяго за 10 гадоў арэнды вы аддасце 26,4 тысячы даляраў.

Гэта, канешне, умоўныя падлікі. Яны не ўлічваюць рост коштаў на арэнду кватэр, індывідуальныя палёгкі на жыллё, датэрміновую выплату крэдытаў, змена адсоткавых ставак.

«Банкам не цікава адбіраць кватэры, яны хутчэй дадуць растэрміноўку»

«Танней цяпер арэндаваць, гэта дакладна, - кажа экспэртка рынку нерухомасці Наталля Літоўская. - А купляць лепш, таму што аплачваеш сваё. І потым са свайго не выганяць.

Нават калі на нейкі час будзе крах у фінансах, банк дасць растэрміноўку плацяжу. Банкам не цікава адбіраць кватэры (многія крэдыты патрабуюць маёмасці ў заклад). Гэта не іх профіль - перапрадаваць жыллё».

Ёсць адзін лайфхак з крэдытамі. Многія з іх можна выплачваць датэрмінова. Таму калі вы ўзялі крэдыт, па ўмовах якога ў першы год адсоткі меншыя, чым у наступныя, лепш у гэты перыяд паспрабаваць вярнуць банку як мага больш рублёў. Бо адсоткі налічваюць на суму астатняй завінавачанасці.

«Штомесячная выплата за крэдыт не павінна перавышаць 40% даходаў сям'і. Калі даход маленькі, складана разлічваць на нармальную суму пазыкі. Цяпер крэдыты бяруць на 5—20 тысяч даляраў у эквіваленце», — дзеліцца назіраннямі экспэртка.

На сайце аднаго з банкаў можна разлічыць максімальную суму, якую дадуць у крэдыт. Так, калі сямейная пара на дваіх зарабляе 2000 рублёў за месяц, то ім у крэдыт на 20 гадоў могуць прапанаваць да 25 тысяч даляраў.

Партнёрскія крэдыты з банкамі выгадныя і самім забудоўшчыкам.

«Логіка такая: калі чалавек можа дакрэдытавацца на двухпакаёўку на 10 тысяч даляраў, забудоўшчык будзе трымаць цану на 10 тысяч вышэй. Знікне магчымасць дакрэдытоўвацца - давядзецца зніжаць кошт, падладжвацца пад плацежаздольнасць.

Многія ўводзяць растэрміноўкі, прывязаныя да валюты. У растэрміноўку ўключана падаражанне метра. Гэта як крэдыт ад забудоўшчыка ў валюце, але пад 2-4% гадавых.

Не ўсюды будзе вялікая пераплата. У адным з праектаў растэрміноўка вылічвае цану метра на 30 даляраў. Гэта падарунак. І гарантыя для забудоўшчыка, што ён сваё ў валютным вылічэнні атрымае, няхай і праз чатыры гады», - заўважае Наталля Літоўская.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках