25 красавiка 2024, Чацвер, 3:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названыя ідэальныя для вячэры прадукты

3
Названыя ідэальныя для вячэры прадукты

Вячэрні прыём ежы павінен змяшчаць дастаткова вітамінаў, бялку і харчовых валокнаў.

Любы лекар вам скажа - здароўе ўсіх органаў стрававання залежыць ад правільнага і рэгулярнага харчавання. Але, калі са сняданкам і абедам усё зразумела, то з вячэрай людзі разабрацца пакуль яшчэ не змаглі, піша medicina.ua.

Дыетолагі ўпэўнены, перапынак паміж сняданкам і вячэрай не павінен быць меншы за 10 гадзін. Таму час вячэрняга прыёму ежы наўпрост залежыць ад таго, калі вы падымаецеся раніцай. Калі вы звыклі снедаць а 8 раніцы, вячэраць трэба не пазней за 6 вечара, але калі звычайна вы спіце да 10, вячэру можна адсунуць на дзве гадзіны. Бо заснуць на галодны страўнік - задача не з лёгкіх. Асабліва калі да гэтага вы не звыклі адмаўляць сабе ў вячэры.

Акрамя таго, каб вячэра прынесла карысць, а не шкоду, трэба правільна падабраць прадукты харчавання. Ідэальны прадукт для вячэры той, які ператраўліваецца блізу трох гадзін.

Катэгарычна не пасуюць «хуткія» сокі, булёны і лёгкія супы, гарачы шакалад - усё гэта затрымліваецца ў страўніку не даўжэй за гадзіны. Гэта значыць, вы прагаладаецеся да таго, як засняце. Класціся ж спаць адразу пасля вячэры таксама шкодна для здароўя.

Не пасуюць для вячэры «доўгатраўныя» стравы са смажанага мяса і пячонкі, вэнджаніны, бабовых. Іх лепш замяніць такімі прадуктамі, як яйкі, салаты з нятлустай смятанай, морапрадукты, вараная бульба і г,д.

Вечаровы прыём ежы павінен быць лёгкім, але пры гэтым змяшчаць дастаткова вітамінаў, бялку і харчовых валокнаў. Калі вельмі хочацца салодкага, можна з'есці нешта з садавіны.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках