Які стан у асіплага Лукашэнкі і ці перанясе ён другі раз ковід «на нагах»?
53- 16.01.2022, 18:18
- 128,484

Стары зусім дрэнны.
У Лукашэнкі апошнім часам выяўляецца ўсё больш сур'ёзных праблем са здароўем. Прэс-служба дыктатара, імкнучыся зняпраўдзіць гэтую інфармацыю, наадварот пацвярджае яе: у апублікаваных за апошні тыдзень відэароліках Лукашэнка выглядае лядашчым старым з амаль зніклым голасам.
«Лукашэнка ў апошнія гады цяжка хварэе. Ногі не ідуць, інсулін, сэрца ў апошнія тры гады ўжо прыціскала некалькі разоў», - звярнуў увагу палітолаг Дзмітрый Балкунец.
Стан здароўя дыктатара, які пахіснуўся, абмеркавалі і ў апошнім аглядзе на YouTube-канале «Вусы Лукашэнкі». Вядучы Сяргей Бяспалаў адказвае на пытанні:
- Які стан у старога дзеда і ці перанясе ён другі раз ковід «на нагах»?
- Якія ўрокі трэба ўсім вынесці з пратэстаў у Казахстане?
- Чаму ў Беларусі маўчаць пра амікрон?
І колькі яшчэ пратрымаецца «савецкая спадчына»?
Цалкам відэа гледзіце тут.
Нагадаем, у канцы ліпеня 2020 года Лукашэнка ўжо хварэў на каранавірус. Тады ўзурпатар паведаміў, што перанёс каранавірус «на нагах».
Дыктатар дэманстратыўна адмаўляецца прызнаваць небяспеку каранавіруса і абвінавачвае памерлых інфіцыраваных у грэбаванні сваім здароўем. Ён раіў ратавацца ад інфекцыі працай у полі («трактар усіх вылечыць»), ужываннем разведзенага спірту, заняткамі зімовымі тыпамі спорту, наведваннем лазні, удыханнем дыму ад вогнішча і таму падобным.