24 траўня 2022, aўторак, 21:55
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Майстар Таро: Лукашэнка смяротна хворы

65
Майстар Таро: Лукашэнка смяротна хворы

Нехта з атачэння дыктатара паскарае адток ягонай жыццёвай энэргіі.

Майстар Таро Рамір у сваім відэаблогу правёў расклад картаў на пытанні, звязаныя са здароўем Лукашэнкі.

Пры першым раскладзе картаў майстар Таро высветліў, што энэргетычная абарона ад негатыўных знешніх уздзеянняў у Лукашэнкі ўжо не працуе. На думку майстра, у асяроддзі дыктатара ёсць «жанчына-ведзьма», якая нібыта павінна яго абараняць, але яна памяняла пазіцыю і ўжо некаторы час працуе на шкоду Лукашэнку. У выніку дыктатар увесь час страчвае сілы. Чалавек, якому выпалі такія карты, літаральна згасае на вачах.

Майстар таксама сцвярджае, што цяпер на Лукашэнку ляжыць моцная «псута», якая была накладзеная на яго праз нейкія падарункі. Гэтая негатыўная праграма накіраваная на праблемы са здароўем, а таксама на тое, каб чалавек збіўся са шляху і прымаў шкодныя яму пастановы.

Рамір таксама зрабіў раскладку картаў Таро на прамое пытанне пра фізічнае здароўе Лукашэнкі. Карты для дыктатара выпалі вельмі кепскія: яны ўказваюць на наяўнасць у яго смяротнай хваробы, якая непасрэдна вядзе да могілак. Акрамя таго, адна з картак «Тры паркі» паказвае на тое, што ў Лукашэнкі ёсць нейкі спадчынны разлад. Яна ж указвае на кармічны характар праблемаў са здароўем у дыктатара і іх неўнікнёнасць.

«Са здароўем у Лукашэнкі ўсё вельмі дрэнна», – падвёў вынік раскладу картаў майстар Таро.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».