19 красавiка 2024, Пятніца, 23:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лявон Вольскі пра музыку ў Беларусі: Засталіся пяць фрыкаў і муміфікаваныя бабкі з Расеі

2
Лявон Вольскі пра музыку ў Беларусі: Засталіся пяць фрыкаў і муміфікаваныя бабкі з Расеі
ЛЯВОН ВОЛЬСКІ
ФОТА: CHARTER97.ORG

Cітуацыя, якая склалася ў краіне, абсалютна ненармальная.

Музыка Лявон Вольскі| не падтрымлівае прагнозы песімістаў у адказе на пытанне «Еўрарадыё», колькі беларусы яшчэ будуць знаходзіцца ў выгнанні.

Вольскі кажа, што тая сітуацыя, якая склалася ў Беларусі, абсалютна ненармальная. З ягоных слоў, сістэма і раней была рэпрэсіўнай, але да пэўнай рысы - існавалі сакрэтныя правілы, кампрамісы.

- Калі ты гэтыя законы парушаў, як часам я, то ты будзеш забаронены, а калі не, то, можа, і не будзеш. А цяпер такая сітуацыя, што ўвогуле нікога няма. Калі мы гаворым пра музыкаў ці ўвогуле артыстаў, то нават з папсовых, эстрадных выканаўцаў засталіся толькі фрыкі. Іх блізу пяці чалавек: там на Новы год выступяць, яшчэ дзе-небудзь. І яшчэ муміфікаваныя бабкі прыязджаюць з Расеі: бінты з іх здымаюць, песню спяваюць, а потым іх кладуць туды, адкуль яны вылезлі, і вяртаюцца ў Расею. Віцебск штогод ашчасліўлены такім падарункам. А ў нас застаюцца людзі, якія проста зрабілі допісы аб тым, што такі гвалт непрымальны. Усе аб гэтым напісалі, нават эстрадныя выканаўцы, якія былі ў гэтай абойме людзей, якія ездзілі ў турах «За Беларусь».

Вольскі разумее жаданне адкаціць усё «як было два гады таму». Але, на ягоную думку, гэта не звязанае з тым, што адбываецца ва ўладных структурах. Як прыклад Вольскі прыводзіць гісторыю палітвязня Змітра Гопты, якому абяцалі вызваленне пасля напісання прашэння аб памілаванні, але калі ён гэта зрабіў, то прашэнне не было задаволенае.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках