18 красавiка 2024, Чацвер, 4:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памерла беларуская акторка Валянціна Бялаш

4
Памерла беларуская акторка Валянціна Бялаш
Валянціна Бялаш

Ёй было 60 год.

10 студзеня памерла беларуская акторка Валянціна Бялаш. Аб гэтым яе сябры паведамілі ў сацыяльных сетках, піша zerkalo.io.

Валянціна Бялаш нарадзілася 29 красавіка 1961 года ў Менску. Скончыла Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1983).

— І ў жыцці і на сцэне гэта была неймаверна яркая асоба, з вялізнай унутранай энэргіяй і прыгажосцю. За гады працы ў нашым тэатры ёю было створанае мноства характэрных роляў. Адна з самых запамінальных тэатральных работ у яе творчай біяграфіі – спектакль «Дзед і журавель» Віталя Вольскага. У ім Валянціна Бялаш выконвала адразу некалькі роляў, і яе бліскучая акторская работа па праве была адзначаная на міжнародных фестывалях, - адзначыў Беларускі дзяржаўны тэатр лялек у сваіх сацыяльных сетках.

Сярод найбольш значных вобразаў Бялаш у іншых пастаноўках: Гела ў «Майстры і Маргарыце», Хана ў «Здарэнні ў горадзе Гога», Мама ў «Сымоне-музыку», Царэўна ў «Графе Глінскім-Папялінскім», Бегемоціха ў «Тым самым сланяняці», Малпа ў «Прывітанні Малпы», Ткачыха і Паварыха ў «Казцы пра цара Салтана», Мама ў «Чырвоным капялюшыку», Жаба ў «Церам-церамку».

Развітанне адбудзецца 13 студзеня а 12.00 у крэматорыі менскіх Паўночных могілак.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках