19 красавiка 2024, Пятніца, 1:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фільм пра беларускія пратэсты – «Смеласць» – пакажуць у Еўрапарламенце

Фільм пра беларускія пратэсты – «Смеласць» – пакажуць у Еўрапарламенце

У гэтыя дні фільм «Смеласць» («Кураж») паказваюць у кінатэатрах Польшчы.

Фільм беларускага рэжысёра Аляксея Палуяна «Смеласць» пакажуць у Еўрапарламенце. Пра гэта ў размове з Еўрарадыё расказаў сам аўтар:

«У чым адрозненне кіно ад фатаграфіі або нават ад словаў? Ты пражываеш з героем гэтую сітуацыю. Мне здаецца, калі заходнееўрапейскім палітыкам пра гэта расказваеш – гэта толькі словы. А словы вельмі грубыя, і кожны іх чуе па-свойму.

Калі ты бачыш фільм, і ты пражываеш паўтары гадзіны жыццё – а гэта дакументальны фільм без ніводнай інсцэнаванай сцэны – і ты па-іншаму адчуваеш гэтую тэму».

У гэтыя дні фільм «Смеласць» паказваюць у кінатэатрах Польшчы: 7, 9, 11 верасня – Варшава, 8 верасня – Познань, 9 верасня – Уроцлаў, 10 – Гдыня, 11 – Быдгашч.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках