19 кастрычнiка 2021, aўторак, 3:14
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

30 гадоў таму Менску вярнулі беларускае імя

1
30 гадоў таму Менску вярнулі беларускае імя

Такім чынам паўнамоцныя прадстаўнікі жыхароў гораду выказалі іхную волю.

30 гадоў таму сталічныя дэпутаты вярнулі гораду беларускую назву Менск. Але ў Вярхоўным Савеце не хапіла 31 голасу гэта зацьвердзіць, паведамляе «Радыё Свабода».

Гістарычны дакумэнт быў прыняты ў такім выглядзе:

„РАШЭННЕ МІНСКАГА ГАРАДСКОГА САВЕТА НАРОДНЫХ ДЭПУТАТАЎ 5 верасня 1991 г. № 167

АБ ГЕРБЕ г. МIНСКА I АБ ВЯРТАННI ГОРАДУ ЯГО ГIСТАРЫЧНАЙ НАЗВЫ МЕНСК

Зыходзячы з неабходнасцi аднаўлення гiстарычнай справядлiвасцi i з нагоды 400-годдзя надання месту Менску герба, Мiнгарсавет лiчыць неабходным вярнуць гораду яго спрадвечнае гiстарычнае найменне — Менск — i пацвердзiць герб, нададзены яму 12 студзеня 1591 г.

Згодна з названым вышэй сесiя Мiнгарсавета прымае рашэнне:

1. Пацвердзiць герб, нададзены гораду 12 студзеня 1591 г. у вынiку атрымання Магдэбургскага права ў 1499 г.

2. Звярнуцца ў ВС БССР з прапановай адмянiць рашэнне 2-й сесii ВС БССР I склiкання ад 29 лiпеня 1939 г., згодна з якiм горад Менск быў перайменаваны ў Мiнск.

Старшыня А. ГЕРАСIМЕНКА

Такім чынам паўнамоцныя прадстаўнікі жыхароў гораду выказалі іхную волю. Але рашэньне мусіў зацьвердзіць Вярхоўны Савет. І там не хапіла 31 голасу.

Вось падборка публікацыяў і мультымэдыя на тэму назвы(-аў) сталіцы.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».