16 красавiка 2024, aўторак, 17:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чаму караля ВКЛ Міндоўга можна ўважаць за вялікага дыпламата

Чаму караля ВКЛ Міндоўга можна ўважаць за вялікага дыпламата

Хітры дыпламат Міндоўг быў першым, хто выкарыстаў хрышчэнне ў палітычных мэтах.

Рэлігійны фанатызм вельмі рэдка адзначаўся ў Вялікім Княстве Літоўскім (старажытнабеларускай дзяржаве). Кампактнае пражыванне на адной тэрыторыі паганцаў (пераважна), хрысціян, юдэяў і мусульман спрыяла развіццю добразычлівага стаўлення да іншаверцаў. Вядома, пры ўзаемна паважлівым стаўленні да рэлігійнай абраднасці, якая адрозніваецца ад абраднасці тутэйшых жыхароў, піша np.by.

Паганец і стратэг

Падмуркам светапогляду Міндоўга, без сумневу, было паганства. Аднак да абраднасці, гэта значыць, вонкавага боку пытання, ён ставіўся больш чым індыферэнтна. І, ва ўсякім разе, быў упэўнены, што абрадавае не з'яўляецца першарадным пытаннем у палітычных задумах.

Адной з найбольш сур'ёзных вайсковых сіл, якія пагражалі ягонай дзяржаве ў той момант, быў Тэўтонскі ордэн, або, правільней сказаць, Інфлянцкі ордэн. Крыжакі былі добра ўзброеныя, загартаваныябітвамі ў Палестыне і Еўропе, і іхняя зацікаўленасць у пашырэнні свайго ўплыву (чытай - заваёў) была надзвычайная.

Як можна было «вывесці з гульні» гэтага, больш чым сур'ёзнага, гульца? Вядома, выбіўшы з рук крыжакоў іхні галоўны аргумент у заваёвах - «хрышчэнне паганскіх земляў». І Вялікі Князь наважвае абвясціць уласнае імкненне хрысціцца.

Хрышчэнне: палітычны крок з шматлікімі бонусамі

Прыняцце пастановы аб хрышчэнні ўключала ў сябе зусім не толькі вайсковыя, але і палітычныя бонусы. Бо «проста хрышчэнне» Міндоўга, роўна як і ўсіх ягоных сучаснікаў, зусім не цікавіла. А вось магчымасць атрымання падтрымкі Рымскага пантыфіка і магчымасць атрымання каралеўскай кароны - яшчэ як.

Прыняцце каталіцтва для Міндоўга стала пачаткам ягонай уласнай каралеўскай сучаснасці. Непрацяглай, праўда, але ўсё-такі - каралеўскай.

Цырымонія хрышчэння і каранацыі прайшлі ў сталіцы Літвы таго часу, Наваградку, у прысутнасці інфлянцкіх магістраў і папскіх легатаў. Пышнасць цырымоніі цалкам кампенсавала яе духоўную бессэнсоўнасць. Зрэшты, мусібыць, гэта разумелі ўсе ўдзельнікі дзеі.

Неўзабаве Міндоўг сцураецца каталіцтва і наогул хрысціянства і зноў вернецца да паганства. Потым паспытае ўсходнюю версію хрысціянства (праваслаўе) і зноў вернецца да веры продкаў. Адзіны з усіх літвінаў, які здолеў пабываць прызнаным каралём Літвы. Першы з тых, хто выкарыстоўваў хрышчэнне (ягоныя паслядоўнікі галоўным чынам абяцалі) у палітычных мэта

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках