25 красавiка 2024, Чацвер, 20:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У жылых дамах Менска пачалі ўключаць ацяпленне

3
У жылых дамах Менска пачалі ўключаць ацяпленне

Батарэі пачалі грэць у сталічных мікрараёнах Ангарская, Малінаўка 4 і Кунцаўшчына.

Ацяпленне ў жылых дамах Менска пачалі ўключаць раней абяцанага тэрміну. Пра гэта паведамілі kp.by чытачы. Так, у дамах жыхароў адразу некалькіх мікрараёнаў сталіцы пацяплела ўжо 21 верасня, хоць напярэдадні Менгарвыканкам анансаваў падачу цяпла ў жылфонд з 22 верасня.

Між іншым, у аўторак удзень батарэі пачалі грэць у сталічных мікрараёнах Ангарская, Малінаўка 4, Кунцаўшчына.

Адзначым, што ацяпляльны сезон сёлета пачаўся раней, чым звычайна праз халоднае надвор'е. Школы, дзіцячыя сады, бальніцы пачалі ацяпляць ужо 20-га верасня. Гэта рэкорд.

Дадамо, што раней ацяпленне па ўсёй краіне падавалі цэнтралізавана, узгадняючы з міністэрствам ЖКГ. Аднак з 2020 года рашэнне аб тэрмінах пачатку ацяпляльнага сезона прымаюць абласныя, раённыя і гарадскія выканкамы індывідуальна.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках