20 красавiка 2024, Субота, 10:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Раналду апярэдзіў Мэсі ў спісе самых высокааплатных футбалістаў свету

Раналду апярэдзіў Мэсі ў спісе самых высокааплатных футбалістаў свету

Часопіс Forbes апублікаваў рэйтынг.

Часопіс Forbes апублікаваў рэйтынг самых высокааплатных футбалістаў 2021 года. Яго ўзначаліў форвард нацыянальнай каманды Партугаліі і «Манчэстар Юнайтэд» Крышціяну Раналду, які зрушыў з першага месца аргентынскага нападніка «Пары Сен-Жэрмен» Ліянэля Мэсі.

У летняе трансфернае акно абодва форварда змянілі клубы. Раналду перайшоў з «Ювентуса» у МЮ, а Мэсі - з «Барселоны» ў ПСЖ.

Forbes падлічыў, што заробак Раналду складзе ў гэтым сезоне $125 млн, з якіх $55 млн прыпадаюць на рэкламныя кантракты. Мэсі запрацуе $110 млн ($35 млн - ад рэкламы).

Далей у рэйтынгу самых высокааплатных футбалістаў размясціліся бразілец Неймар (ПСЖ, $95 млн), француз Кіліян Мбапе (ПСЖ, $43 млн), егіпцянін Махамед Салах («Ліверпуль», $41 млн), паляк Роберт Левандоўскі («Баварыя», $35 млн), гішпанец Андрэс Ін'еста («Вісел Кобе», $35 млн), француз Поль Погба (МЮ, $34 млн), валіец Гарэт Бэйл («Рэал», $32 млн) і бельгіец Эдэн Азар («Рэал», $29 мільёнаў).

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках