29 сакавiка 2024, Пятніца, 4:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новы колер вясельных сукенак стаў трэндам падчас пандэміі

2
Новы колер вясельных сукенак стаў трэндам падчас пандэміі

Новы колер прыйшоў на замену традыцыйнаму беламу.

Новы колер вясельных сукенак, які прыйшоў на замену традыцыйнаму беламу, стаў новым модным трэндам у 2021 годзе. Адпаведная інфармацыя з'явілася на сайце тэлеканалу Fox News.

Экспэрты звязваюць папулярнасць цёмных шлюбных вобразаў з распаўсюдам пандэміі каранавірусу. Спецыялістка сувязяў з грамадскасцю вытворца вясельных сукенак David's Bridal Лаура Маківер (Laura McKeever) заявіла, што колькасць пошукавых запытаў на чорныя ўборы на сайце кампаніі ўзрасла ў 3,7 разы ў параўнанні з 2020 годам.

«Нявесты разглядаюць альтэрнатыўныя модныя развязанні, якія датычацца вясельнага вобразу, бо нетрадыцыйныя трэнды атрымалі актуальнасць падчас пандэміі, - патлумачыла PR-спецыялістка. - Акрамя чорных пышных сукенак, пакупніцы нярэдка набываюць камбінезоны або кароткія сукенкі розных колераў».

Згодна матэрыялу, чорныя вясельныя строі з'явіліся ў асартыменце многіх марак, напрыклад, Maggie Sottero, Leanne Marshall, Galia Lahav і Marchessa. Адзначаецца, што ўпершыню ад традыцыйнага белага колеру адмовілася амерыканскі дызайнер Вера Вонг, якая ў 2012 і 2019 гадах уключыла ў свае калекцыі чорныя шлюбныя сукенкі.

У інтэрв'ю часопісу Harper's Bazaar мадэльер распавяла, што ў той час зазнала крытыку з боку пакупнікоў, бо яны палічылі чорныя сукенкі «дэпрэсіўнымі». «Але я так не лічу - яны сэксуальныя. Нядзіўна, што нявесты пагадзіліся з гэтым», - сказала на заканчэнне Вонг.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках