24 красавiка 2024, Серада, 1:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Турцыя не прызнала праведзеныя РФ «выбары» ў акупаваным Крыме

5
Турцыя не прызнала праведзеныя РФ «выбары» ў акупаваным Крыме

Анкара падтрымлівае тэрытарыяльную цэласнасць Украіны.

Турцыя не прызнае вынікі расейскіх парламенцкіх выбараў, якія адбыліся 17–19 верасня ў акупаваным Крыме, паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на сайт турэцкага Міністэрства замежных справаў.

«Турцыя па-ранейшаму падтрымлівае тэрытарыяльную цэласнасць Украіны і не прызнае незаконную анэксію Крыма. Адпаведна вынікі выбараў у Дзяржаўную думу Расеі, якія адбыліся 17–19 верасня 2021 года таксама ў Крыме, у дачыненні да Крыму, не маюць юрыдычнай сілы для Турцыі», – заявіў прэс-сакратар МЗС Турцыі, амбасадар Танжу Білгіч.

Раней у Дзяржаўным дэпартаменце ЗША заявілі пра непрызнанне правядзення расейскіх парламенцкіх выбараў 17–19 верасня на акупаваных РФ тэрыторыях Украіны.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках