29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэжыму пагражае рэзкае зніжэнне прыбыткаў ад транзіту газу

7
Рэжыму пагражае рэзкае зніжэнне прыбыткаў ад транзіту газу
Фота: ТАСС

«Газпрам» выкупіў толькі траціну ад прапанаванай транзітнай магутнасці газаправода «Ямал-Еўропа».

«Газпрам» адмовіўся браняваць дадатковую транзітную магутнасць праз Украіну, а таксама выкупіў толькі траціну ад прапанаванай транзітнай магутнасці газаправода «Ямал-Еўропа», які праходзіць праз Беларусь. Пра гэта сведчаць вынікі аўкцыёнаў бранявання на кастрычнік, піша «Інтэрфакс».

Пасля заканчэння гадавой брані ў верасні 2021 года «Газпрам» пакуль не рабіў далейшых браняванняў на год і квартал наперад, адзначаючы, што мае кароткатэрміновыя інструменты для бранявання. Планаванае зніжэнне транзіту праз Беларусь звязанае з хуткім пускам новага газаправода па дне Балтыйскага мора «Паўночны струмень – 2», пасля запуску якога не трэба будзе плаціць краінам-транзіцёркам.

Падобныя крокі «Газпрама» пагражаюць рэзкім зніжэннем прыбыткаў ад транзіту паліва і скарачэннем падаткаў ад кампаніі «Газпрам трансгаз Беларусь». Эканоміка Беларусі можа недалічыцца сотняў мільёнаў даляраў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках