25 красавiка 2024, Чацвер, 3:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуская падатковая пачала выстаўляць рахункі за новы транспартны падатак

8
Беларуская падатковая пачала выстаўляць рахункі за новы транспартны падатак

Пакуль па 29 рублёў з аўто.

Паведамленне аб аплаце новага транспартнага падатку абяцалі разаслаць да лістапада. Аднак ужо цяпер у сістэме АРІП з'явіўся рахунак у графе «транспартны падатак для фізічных асоб», піша onliner.by. Трэба аплаціць 29 рублёў з кожнага зарэгістраванага ва ўладальніка аўто. Пакуль гэта своеасаблівая перадаплата - канчатковую суму гадавога падатку трэба будзе аплаціць налета.

Каб паглядзець налічаны падатак, трэба зайсці ў АРІП і далей прайсці па шляху: «Падаткі» - [выбраць сваю вобласць і раён] - «Транспартны падатак для фізічных асоб». Пасля гэтага выбару неабходна будзе ўвесці УНП (унікальны нумар плацельшчыка). Яго можна даведацца вось тут (трэба ўвесці асабісты нумар са свайго пашпарта).

Для тых, хто не праходзіў ТА летась (і адпаведна не плаціў папярэдні аналаг транспартнага падатку - дзяржмыту), АРІП ужо падрыхтаваў суму ў 29 рублёў да аплаты. Гэта і ёсць той самы аванс для 2021-га пераходнага года.

Калі плаціць гэты падатак? Можна цяпер, калі ў АРІП ёсць рахунак. Гэта будзе ўлічана сістэмай. Паведамленне паступіць на пошту пазней - да 1 лістапада. Калі вы аплаціце загадзя, паўторна ўносіць плату будзе не трэба, цытуе партал прадстаўніка МПЗ.

Нагадаем, гэты год - пераходны, трэба будзе заплаціць не ўвесь кошт, а толькі аванс (29 рублёў). Яго трэба ўнесці (у банк або праз АРІП) не пазней як 15 снежня 2021 года. Тым, хто прайшоў тэхагляд да новага года і аплаціў дарожны збор за допуск да ўдзелу ў руху на некалькі месяцаў 2021-га, аванс плаціць не трэба. Астатнюю суму транспартнага падатку аўтаўладальнікі павінны будуць аплаціць у наступным, 2022 годзе.

Сума падатку залежыць ад максімальнай масы машыны (яна паказаная ў тэхпашпарце). Два самых папулярныя тыпы - ад 1,5 да 1,75 тоны - 61 рубель; ад 1,75 да 2 тон - 102 рублі ў год.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках