19 кастрычнiка 2021, aўторак, 3:53
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Галоўны лекар шпіталя ў Баранавічах пра COVID-19: Усе цяжкія пацыенты – не прышчэпленыя

19
Галоўны лекар шпіталя ў Баранавічах пра COVID-19: Усе цяжкія пацыенты – не прышчэпленыя

У Беларусі ў чацвёртай хвалі эпідэміі ёсць свае асаблівасці.

Са слоў Аляксандра Ткачова, галоўнага лекара Баранавіцкай гарадской лякарні, у Баранавіцкім раёне, як і ў астатніх рэгіёнах краіны, расце захворванне на каранавірус, пры гэтым у чацвёртай хвалі эпідэміі ёсць свае асаблівасці, піша intex-press.by.

«Сярод цяжкіх пацыентаў з каранавіруснай інфекцыяй у нас у шпіталі пакуль не было ніводнага чалавека, які быў бы вакцынаваны», - сказаў Аляксандр Ткачоў.

Таксама ён паведаміў, што ў чацвёртую хвалю значна большай колькасці шпіталізаваных пацыентаў патрабуецца кіслародная падтрымка. Калі ў першую хвалю такіх было блізу 20%, то цяпер - 30-40%, сказаў галоўны лекар.

Ён нагадаў аб неабходнасці насіць маскі, карыстацца антысептыкам і т. д., а таксама рэкамендаваў усім, хто яшчэ не прышчэплены, зрабіць гэта. У гарадской лякарні, адзначыў Ткачоў, прышчэпленыя 95% работнікаў, не вакцынаваныя толькі тыя, хто не можа гэта зрабіць з медыцынскіх паказанняў.

Па стане на 19 верасня ў Беларусі зарэгістраваныя 514 446 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 4004 пацыенты.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».