28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стала вядома, у якой краіне Еўразвязу самы высокі адсотак вакцынаваных сярод дарослых

Стала вядома, у якой краіне Еўразвязу самы высокі адсотак вакцынаваных сярод дарослых

У ёй вакцынавана 90% дарослага насельніцтва.

Ірландыя вакцынавала ад каранавірусу 90% грамадзянаў старэйшых за 16 гадоў, што робіць яе краінай ЕЗ з самай высокай дзеллю вакцынаваных, піша "Гардон".

За Ірландыяй у дзелі прышчэпленых ад каранавірусу грамадзянаў у ЕЗ ідуць Мальта, Данія і Партугалія.

Прэм'ер-міністр Ірландыі Мішэль Марцін падзякаваў грамадскасці і тым, хто ўдзельнічаў у разгортванні кампаніі вакцынацыі, а кіраўнік службы аховы здароўя Ірландыі падзякаваў маладым людзям, сярод іншага, за іхнюю рэакцыю на праграму вакцынацыі.

Урад краіны таксама пастанавіў з 22 кастрычніка скасаваць большасць абмежаванняў. На гэтым тыдні чакаецца, што многія ірландцы пачнуць паэтапнае вяртанне на свае працоўныя месцы пасля 18 месяцаў карантыну.

Таксама ад сёння скасоўваюцца абмежаванні на заняткі ў памяшканнях і на масавыя мерапрыемствы на адкрытым паветры.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках