18 красавiка 2024, Чацвер, 5:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі продаж новых аўтамабіляў упаў на 18,4%

1
У Беларусі продаж новых аўтамабіляў упаў на 18,4%
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

З усіх прададзеных новых машын за мінулы год 70,27% - расейскай вытворчасці.

За сем месяцаў у Беларусі дылерамі, якія ўваходзяць у Беларускую аўтамабільную асацыяцыю, была прададзена 26 684 новых аўтамабіляў. Гэта на 18,4% менш, чым за аналагічны перыяд летась, калі было прададзена 32 688 аўтамабіляў, сведчыць статыстыка БАА.

У тым ліку ў ліпені гэтага года продажы склалі 4124 аўтамабіля, што на 15,8% менш у параўнанні з такім жа леташнім перыядам, калі было рэалізавана 4895 аўтамабіляў.

У 2020 годзе ўсяго дылерамі-сябрамі БАА ў 2020 годзе было прададзена 52768 аўтамабіляў, што на 18,2% менш за вынік 2019 года. З усіх прададзеных новых аўто за мінулы год 70,27% - расейскай вытворчасці. Доля беларускіх машын (Geely) вырасла з 10 да 17%.

Летась па аб'ёмах продажаў з 34 прадстаўленых у Беларусі аўтамабільных брэндаў у пяцёрку лідараў паводле вынікаў года ўвайшлі LADA (10.342 аўтамабіля), Geely (9.200), Renault (6.892), Volkswagen (5.538) і Kia (3.742).

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках