23 кастрычнiка 2021, Субота, 8:56
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Ноў-хаў беларускага пратэсту

5
Ноў-хаў беларускага пратэсту

Калгасная дыктатура даўным-даўно састарэла.

Беларускі пратэст можна смела называць адным з самых арыгінальных супраціваў у сусветнай гісторыі. Ён увесь час мяняецца і прымае ўсё больш арыгінальныя формы, якія адпавядаюць сучасным тэндэнцыям. Яскравыя пратэстныя плакаты, вершы, песні, элементы адзення. Усё, да чаго дакраналіся беларусы, станавілася пратэстам. І адной з самых запамінальных форм супраціву сталі флэш-мобы, якія адыгралі важную ролю ў нашай рэвалюцыі.

Гэта, бясспрэчна, магутны інструмент для таго, каб знайсці адзін аднаго і зразумець, што нас шмат. Узгадайце, якімі яскравымі былі танцы пад песню «Jerusalema», што абляцелі ўсю планету. Здавалася, не такі просты флэш-моб: сабрацца, вывучыць усім рухі, усё прыгожа зняць, але беларусы зрабілі гэта максімальна цікава. А флэш-моб «#Нас_97%», які пачаўся як простае сацапытанне, што максімальна моцна ўдарыла па ўзурпатару і па ягоным асяродку. Здаецца, што ў яго выпрацавалася сапраўдная фобія гэтай лічбы.

Лідар рабочага руху Сяргей Дылеўскі звярнуўся да беларусаў і заклікаў да новага флэш-мобу - «#Cтачке_быть».

Шмат чаго ад удзельнікаў не патрабуюць. Бярэм просты ліст паперы, пішам на ім, малюем, друкуем надпіс «#Стачке_быть». Робім фота. Прасцей простага. І менавіта таму флэш-моб атрымаўся. Ужо сёння, адкрыўшы крыніцы навін, мы бачым водгук простых беларусаў. Людзі з самымі рознымі прафесіямі падключыліся да акцыі і дзеляцца сваімі фотаздымкамі. Гледзячы на тое, як нас шмат, не застаецца сумневаў, што ўсё атрымаецца!

Сяргей Дылеўскі - моцны лідар з сучасным падыходам да развязання праблем. Ён імкнецца шукаць максімальна бяспечныя і зразумелыя формы.

Калгасная дыктатура даўным-даўно састарэла і карыстаецца старажытнымі метадамі. Менавіта таму сучасныя і новыя формы пратэсту зрынуць яе. «Хатні страйк» для ўсёй краіны будзе навінкай, але не выключана, што яго возьмуць на ўзбраенне рабочыя ва ўсім свеце.

Далучайся да флэш-мобу, закупляйце прадукты для беларускага страйку і рыхтуйся застацца дома!

Стачцы быць!

Арцём Чэрнікаў, спецыяльна для тэлеграм-канала «Баста!»

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».