19 красавiка 2024, Пятніца, 15:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каранавірус наступае на Менск

22
Каранавірус наступае на Менск

У Беларусі, паводле афіцыйнай статыстыкі, другі дзень запар фіксуюць рэкордную колькасць хворых на каранавірус.

За дзень у краіне зарэгістраваныя 1 986 пацыентаў з COVID-19, паведамляе «Салідарнасць» са спасылкай на Міністэрства аховы здароўя. Гэта самы вялікі лік за ўвесь час пандэміі.

«Наша Ніва» піша, што каранавірус наступае на Менск – людзі гадзінамі чакаюць хуткую. Лекары кажуць, што маштаб абяцае быць большым, чым летась.

Вось што расказаў галоўны лекар 1-й гарадской клінічнай лякарні Дзмітрый Шаўцоў:

– У нас у Беларусі пачалася чарговая хваля кавіда-інфекцыі. Мы ўпарта прадаўжаем ігнараваць здаровы сэнс і заклікі прайсці вакцынацыю. У 1-й клініцы Менска 209 пацыентаў з дыягназам COVID, з іх толькі 10 (дзесяць!) чалавек, якія прышчэпленыя. І гэта адны з самых лёгкіх пацыентаў з усіх. Спыніце хвалю кавіду! Захавайце сваё жыццё – зрабіце прышчэпку!

Лекар-інфекцыяніст Мікіта Салавей напісаў у сацсетках:

– Захворванне пайшло ўгору, стацыянары зноў паступова перапрафілююцца, цяжка хварэюць дзеці і ўсё больш маладыя дарослыя без якіх-небудзь чыннікаў рызыкі, а ў кожным з рэгіёнаў краіны не вакцынаваныя і 20%. Многія нашы пацыенты з COVID-19 кажуць, што, вярнуўшыся ў мінулае, абавязкова вакцынаваліся б. На жаль, некаторыя з іх або інфекаваныя ад іх сваякі ўжо ніколі не змогуць зрабіць ніводнай вакцыны... Падумайце пра гэта яшчэ раз і прыміце адну з самых правільных пастановаў на сёння – вакцынуйцеся!

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках