19 красавiка 2024, Пятніца, 12:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як правільна аднавіць арганізм пасля каранавіруса

2
Як правільна аднавіць арганізм пасля каранавіруса

Рэкамендацыі беларускай лекаркі-рэабілітолага.

Якія тыпы рэабілітацыі бываюць, у чым выяўляецца постковідны сіндром, чым могуць дапамагчы родныя і блізкія і што рабіць для хутчэйшага аднаўлення пасля «кароны», Intex-press.by распавяла Кацярына Філатава, рэабілітолаг «клінічнага шпіталя на Яўзе».

Фізіялогія і псіхалогія

Рэабілітацыя пасля COVID-19 дзеліцца на два тыпы: фізіялагічны і псіхалагічны. Фізіялагічная рэабілітацыя патрабуецца большай частцы пацыентаў, у якіх было пашкоджана 50% лёгкіх і больш. Працягласць аднаўлення залежыць ад індывідуальных асаблівасцяў арганізма: камусьці досыць аднаго месяца, а камусьці спатрэбіцца паўгода.

Псіхалагічная рэабілітацыя бывае неабходная большай колькасці пацыентаў: і тым, хто перахварэў цяжка, і тым, хто перанёс хваробу, што называецца, на нагах.

Фізіялагічны постковідны сіндром звычайна выяўляецца ў падвышанай стомленасці, парушэннях сну, скачках ціску, арытміі, тахікардыі, пагаршэнні зроку, а таксама ў парушэннях працы страўнікава-кішачнага тракту. Пачуццё трывогі, парушэнне канцэнтрацыі, зніжэнне ўвагі, пагаршэнне памяці і дэпрэсіўны стан могуць казаць пра тое, што чалавеку трэба аднавіцца псіхалагічна.

Асноўная задача - падтрымка

Казаць пра тое, у якіх выпадках рэабілітацыя пройдзе лёгка і хутка, а ў якіх — спатрэбяцца намаганні і шмат часу, пакуль немагчыма, бо працэс аднаўлення пасля каранавіруса яшчэ да канца не вывучаны.

Раней, да прыкладу, меркавалася, што лягчэй хварэюць і лягчэй аднаўляюцца пацыенты без спадарожных паталогій (артэрыяльная гіпертэнзія, цукровы дыябет і іншыя захворванні). Аднак цяпер сустракаецца мноства выключэнняў, калі паражэнне лёгкіх дасягае звыш 75%, нават калі чалавек не мае спадарожных захворванняў.

Асноўная задача і пацыентаў, і сваякоў, і лекараў палягае ў падтрымцы на ўсіх этапах хваробы і рэабілітацыі.

Вымярэнне кіслароду ў крыві і практыкаванні

Постковідная рэабілітацыя, як правіла, праходзіць амбулаторна. Гэта значыць, дома. У першую чаргу перахварэламу на каранавірус рэкамендуецца набыць пульсаксіметр-прыбор, які дапамагае вымяраць канцэнтрацыю кіслароду ў артэрыяльнай крыві і з дапамогай якога чалавек можа адсочваць свой стан. За нармальны ўважаецца ўзровень кіслароду ў крыві ад 96% да 100%. Калі ўзровень падае да 95% і ніжэй, неабходна звяртацца да лекара.

Для аднаўлення доктар прызначае пацыенту комплекс практыкаванняў, у залежнасці ад яго стану і самаадчування. Гэта можа быць хада на дарожцы, велатрэнажор або шпацыры на свежым паветры, трэніроўкі з уцяжарвальнікам для аднаўлення цягліц, а таксама неінтэнсіўныя танцы. Пры гэтым фізічная актыўнасць павінна праходзіць не ў людных месцах, а таксама там, дзе цёпла і няма скразнякоў. Калі пры занятках адчуваецца цяжкасць дыхання і паскарэнне частаты сардэчных скарачэнняў, варта зрабіць перапынак і адпачыць.

Часам для амбулаторнай рэабілітацыі лекар прызначае ў тым ліку і лекі.

Псіхалагічная рэабілітацыя

Нароўні з фізічнай рэабілітацыяй варта паклапаціцца і аб псіхалагічным здароўі. Бывае такое, што фізічна чалавек ужо цалкам здаровы, але псіхалагічна ён усё яшчэ адчувае сябе пацыентам. На фоне такіх перажыванняў можа падымацца тэмпература да 37,0-37,1 градуса, захоўвацца кашаль, балець галава, выяўляцца іншыя сімптомы.

Перахварэлым на каранавірус важна быць настроеным дапамагчы сабе аднавіцца, прымаць сябе такім, які ёсць, не адмаўляцца ад дапамогі блізкіх, знаёмых і, вядома ж, дактароў.

Нялішнім будзе звярнуцца па дапамогу да псіхолага, каб спецыяліст дапамог справіцца са стрэсам і аднавіць эмацыйны фон.

Як могуць дапамагчы родныя

Каб дапамагчы свайму блізкаму чалавеку прайсці рэабілітацыйны перыяд, важна слухаць і чуць, што ён кажа, умець падтрымаць у цяжкую хвіліну і не патрабаваць, каб перахварэлы на ковід перастаў пакутаваць і пачаў займацца справай.

Калі ў яго з'явяцца сілы і паменшыцца праява постковіднага сіндрому, ён сам не стане сядзець на адным месцы, а вернецца ў звыклы рытм жыцця. Пры належнай падтрымцы родных і блізкіх гэта адбудзецца хутчэй.

Простыя рэкамендацыі для аднаўлення пасля каранавіруса

Складзіце сабе план спраў на месяц, занясіце ў яго штотыднёвыя і штодзённыя актыўнасці.

Выдзеліце асаблівае месца перапынкам і адпачынку, калі вы не будзеце рабіць «нічога».

Размяркуйце фізічныя актыўнасці цягам дня, не імкнучыся выканаць усё за адзін раз.

Арганізуйце сваю працоўную прастору так, каб вам не даводзілася лішні раз уставаць, каб дацягнуцца да нейкіх прадметаў.

Дэлегаваць справы і задачы, калі гэта магчыма. Калі няма, расстаўляеце прыярытэты і адмаўляйцеся ад неістотнага.

Стаўце невялікія мэты на кожны дзень, дасягайце іх і хваліце сябе за тое, што вы справіліся. Але калі нешта зрабіць не ўдалося, лаяць сябе не варта.

Дайце сабе час на аднаўленне. Прыміце той факт, што вярнуцца на даковіднага ўзроўню нормы адразу не атрымаецца, і гэта нармальна.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках