20 красавiка 2024, Субота, 10:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы назвалі дыету, якая на 16% зніжае імавернасць сардэчнага прыступу

2
Навукоўцы назвалі дыету, якая на 16% зніжае імавернасць сардэчнага прыступу

Харчаванне аказвае прамы ўплыў на працягласць жыцця чалавека.

Спецыялісты высветлілі, каб даўжэй жыць, трэба выключыць са свайго рацыёну газіроўку, цукар, хлебабулачныя вырабы і прытрымлівацца нізкавугляводнай дыеты не адзін дзень, а пастаянна. Акрамя таго, навукоўцы рэкамендуюць есці больш расліннай ежы.

Як напісаў Express са спасылкай на галоўнага выканаўчага дырэктара Брытанскага інстытута даследаванняў старэння доктара Эрыка Вердына, харчаванне аказвае прамы ўплыў на працягласць жыцця чалавека. Ён жа адзначыў, што занадта частае ўжыванне хлеба, салодкай вады і сокаў, марожанага, круп, шакаладу правакуе шэраг сур'ёзных захворванняў, барацьба з якімі адымае ў арганізма шмат сіл.

Вердын падкрэсліў, што калі ў рацыёне чалавека шмат вугляводаў, гэта вядзе да падвышанага ўзроўню цукру ў крыві, павелічэння вагі, пагаршэння метабалізму і падвышанай рызыкі сардэчных захворванняў.

«Пры непераборлівым спажыванні, акрамя атлусцення, лішак інсуліну таксама можа прывесці да зніжэння адчувальнасці клетак да інсуліну, высокага крывянога ціску, высокага халестэрыну, сардэчных захворванняў, метабалічнага сіндрому і нават раку», - папярэдзіў экспэрт.

Ён распавёў, што ў рамках даследавання ён разам з калегамі прааналізавалі, як дзейнічае на арганізм нізкавуглеводная дыета. Высветлілася, што толькі пры дапамозе выключэння з рацыёну крытычных прадуктаў можна дамагчыся зніжэння вагі, паменшыць інсулінавую залежнасць у дыябетыкаў, знізіць рызыку сардэчна-сасудзiстых захворванняў і анкалогіі.

«Як следства - гэта павялічыць жыццё чалавека» - сказаў доктар.

Таксама ён адзначыў, што спрыяльна на арганізм у цэлым ўздзейнічае даданне ў штодзённы рацыён гародніны.

«Людзі, якія ядуць раслінную ежу, маюць на 16 адсоткаў меншую рызыку сардэчна-сасудзiстых захворванняў, такіх як сардэчныя прыступы, інсульт, сардэчная недастатковасць», - падкрэсліў Вердын.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках