20 красавiка 2024, Субота, 11:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сіноптыкі расказалі, якое надвор'е будзе ў Беларусі ў выходныя

1
Сіноптыкі расказалі, якое надвор'е будзе ў Беларусі ў выходныя
Фота: charter97.org

Агучаны прагноз на 18 і 19 верасня.

Аранжавы ўзровень небяспекі абвясцілі сіноптыкі ў Беларусі ў суботу, 18 верасня, праз моцныя дажджы. Пра гэта паведамілі ў Белгідрамеце.

«18 верасня (субота) уночы па Гарадзенскай і Берасцейскай абласцях чакаюцца моцныя дажджы, раніцай і ўдзень у многіх раёнах краіны чакаюцца моцныя дажджы і ўзмацненне ўсходняга, паўднёва-ўсходняга ветру парывамі да 15-20 м/с», - сказана ў паведамленні.

Непагадзь чакаецца і ў Менску.

«У Менску 18 верасня (субота) раніцай і ўдзень чакаецца ўзмацненне ўсходняга, паўднёва-ўсходняга ветру парывамі да 15-20 м/с, у дзённыя гадзіны па горадзе -часамі моцны дождж», - дадалі сіноптыкі.

Агулам у суботу будзе воблачна. На большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць дажджы. Вецер усходні, паўночна-ўсходні сярэдні, уночы парывісты, раніцай і ўдзень на большай частцы тэрыторыі моцны парывісты.

Слупкі тэрмометраў уночы пакажуць ад +3°С на поўначы да +13°С на поўдні краіны. Днём паветра прагрэецца ўсяго да +6.. +12°С, па Гомельскай вобласці будзе да +15°С.

У нядзелю, 19 таксама будзе пераважаць воблачнае надвор'е. Часам пройдуць дажджы, уночы ў асобных раёнах Беларусі - моцныя дажджы. Вецер усходні, паўночна-ўсходні парывісты, уночы месцамі моцны парывісты. Тэмпература паветра ўначы будзе ў межах +3.. +9°С, на паўднёвым усходзе краіны чакаецца да +11°С. Удзень слупкі тэрмометраў паднімуцца да +5.. +12°С, у паўднёва-ўсходніх раёнах месцамі будзе да +15°С.

Холадна і дажджліва будзе і ў панядзелак, 20 верасня. Тэмпература паветра ўдзень чакаецца ўсяго +5.. +12°С.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках