20 красавiка 2024, Субота, 2:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нарвэгія ратуе Еўропу: цана газу ў ЕЗ упала амаль на $200 за некалькі гадзін

22
Нарвэгія ратуе Еўропу: цана газу ў ЕЗ упала амаль на $200 за некалькі гадзін

Газавы рынак пачаў стабілізавацца.

Пасля ранішняга ўзлёту на 16%, да рэкордных 966 даляраў за тысячу кубоў, кастрычніцкія ф'ючарсы на газ на біржы ICE упалі на 170 даляраў і закончылі таргі ў мінусе да закрыцця аўторка (-0,8%). За сем гадзіне газ патаннеў на 17% - да 796 даляраў за тысячу кубаметраў, паведамляе finanz.ru.

Кантракты на лістапад, апоўдні якія дасягалі 970 даляраў, спікавалі на 171 даляр і таксама закрылі дзень крыху ніжэй за 800-даляравую адзнаку.

Газ з пастаўкай у сакавіку - у канцы ацяпляльнага сезона - раніцай каштаваў 888 даляраў за тысячу кубаметраў, а да канца таргоў - 739 даляраў, скінуўшы падчас таргоў 17%.

На дапамогу еўрапейскаму рынку, дзе газ падаражэў на 300%, а электраэнэргія - удвая, прыйдзе другі найбуйнейшы пастаўшчык - Нарвэгія.

Плыні нарвежскага газу знізіліся праз прафілактычныя работы на радовішчах. Але серада была пікавым днём скарачэння паставак праз прафілактыку, кажа аналітык Refinitiv Уэйн Браян. Цяпер да канца года нарвэжскі экспарт будзе аднаўляцца, піша Bloomberg.

У жніўні Нарвэгія экспартавала 9,4 млрд кубаметраў газу - на 15% больш, чым годам раней. Нацыянальная газаздабывальная карпарацыя Equinor будзе нарошчваць здабычу ўсімі магчымымі спосабамі і плануе задаволіць попыт, заявіла Reuters у сераду фінансавы дырэктар кампаніі Ульрыка Ферн.

Пастаўкі звадкаванага газу ў Еўропу таксама пачалі павялічвацца пасля таго, як цэны дагналі ўзровень Азіі, куды летам сыходзіла ільвіная дзель вольнага ЗПГ.

Са звестак Kpler, кампаніі якая адсочвае танкерныя перавозкі, у жніўні Еўразвяз атрымаў 4,98 млн тонаў звадкаванага газу - на 6% больш, чым у чэрвені. Вераснёўскія пастаўкі захаваюцца на гэтым жа ўзроўні, ацэньвае Kpler.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках