19 красавiка 2024, Пятніца, 8:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Валютны кранік для рэжыму закрываецца

7
Валютны кранік для рэжыму закрываецца

Надышоў час вяртаць пазычанае.

Экспэрты праекта «Нашы грошы» параўналі атрыманыя Беларуссю грошы ад Расеі з мінулымі гадамі.

Так, у 2015 годзе Беларусь узяла ў пазыку ў Расіі 1,57 млрд даляраў, у 2017-м - 2,11 млрд, а ў 2018-м - 1,08 млрд. Толькі у 2019 годзе Беларусь узяла пазык у Расеі і ЕФСР больш як (979 млн даляраў), чым узялі (730 млн) у іх крэдытаў.

«Але ўсё імгненна вярнулася на свае месцы, і ў 2020 і 2021 мы зноў стабільна больш бярэм у Расеі і ЕФСР пазык, чым аддаём», - адзначаюць экспэрты.

Аднак, з іх слоў, «ужо неўзабаве гэтая азартнае паляванне на крэдыты нам адгукнецца». Так, калі ў 2015 годзе агульныя плацяжы за крэдыты, якія прыйшлі з боку Расеі і ЕФСР, складалі 653 млн даляраў, то ў 2020-м - ужо 1,086 млрд.

У 2021 годзе з улікам абяцаных 640 млн даляраў Менск агулам атрымае ад Крамля блізу 1,404 млрд даляраў. Пры гэтым Беларусь ужо выплаціла сёлета Расеі і яе Еўразійскаму фонду стабілізацыі і развіцця 689 млн даляраў. Гэта значыць, блізу паловы грошай, пазычаных у гэтым годзе ў Расеі, сышлі ў залік старых пазык.

«Расея паступова валютны кранік закрывае, і надышоў час вяртаць пазычанае. Параўноўваючы крэдытныя прапорцыі апошніх гадоў з цяперашняй сітуацыяй, можна з упэўненасцю сказаць, што Крэмль не тое каб пашкадаваў, але ўжо дакладна не расшчодрыўся», - адзначаюць экспэрты.

На іх думку, «крэдытныя апетыты Беларусі стабільна высокія, а вось магчымасцяў атрымаць пазыкі становіцца ўсё менш». Ды і краіна бярэ больш, чым аддае.

«Расея застаецца асноўным крэдыторам і Беларусь трапляе ва ўсё большую ад яе залежнасць. Пры гэтым выдае грошы Масква ўсё больш асцярожна», - заяўляюць эканамісты.

З іх слоў, «з улікам таго, што наперадзе маячыць ўсё больш жорсткія міжнародныя санкцыі, такая сітуацыя абяцае сур'ёзныя праблемы».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках