26 красавiка 2024, Пятніца, 1:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

British American Tobacco афіцыйна прыпыніў супрацоўніцтва з тытунёвай фабрыкай «Нёман»

9
British American Tobacco афіцыйна прыпыніў супрацоўніцтва з тытунёвай фабрыкай «Нёман»

Найбуйнейшая тытунёвая кампанія Вялікабрытаніі выступіла з заявай.

British American Tobacco прыпыніла супрацоўніцтва з гарадзенскай тытунёвай фабрыкай «Нёман» праз уведзеныя санкцыі ЗША і Вялікабрытаніі, паведамляецца ў афіцыйным прэс-рэлізе кампаніі.

У сваім прэс-рэлізе кампанія патлумачыла, што ў 2021 годзе атрымала запыты аб рабоце BTA ў Беларусі ў святле апошніх палітычных падзей.

«Пытанні ўзніклі да гарадзенскай тытунёвай фабрыкі «Нёман», якая вырабляе цыгарэты паводле кантракта для Брытыш-Амерыкан Табака Беларусь. Яны тычыліся падазрэнняў у парушэнні правоў працоўных фабрыкі, якія бралі ўдзел у палітычных пратэстах, а таксама ў кантрабандным гандлі цыгарэтамі», - паведамляецца ў дакуменце.

Пасля ўведзеных санкцый, кампанія прыняла пастанову прыпыніць паміж сваімі даччынымі кампаніямі і ГТФ трансакцыі, якія закранаюць абмежаванні.

У каментары брытанскаму навінаваму парталу iNews BTA патлумачыла, што прыпыніла супрацоўніцтва з ГТФ і пакуль не замаўляе вытворчасць сваіх брэндаў у Беларусі. Раней «Нёман» выпускаў для British American Tobacco цыгарэты марак Kent, Pall Mall, Lucky Strike, Vogue, Rothmans.

Нагадаем, Гарадзенская тытунёвая фабрыка «Нёман» патрапіла пад санкцыі ЗША, а ўся тытунёвая прадукцыя - пад абмежаванні Вялікабрытаніі. У тлумачэнні да санкцыйнага спіса ЗША гаворыцца, што цыгарэты тытунёвай фабрыкі «Нёман» з'яўляюцца аднымі з самых распаўсюджаных у ЕЗ па кантрабандзе. Пад санкцыі фабрыка трапіла за тое, што яна прама ці ўскосна належыць або кантралюецца беларускім урадам, а таксама «за дзейнасць у сектары тытунёвых вырабаў у эканоміцы Беларусі».

British American Tobacco ў сваім прэс-рэлізе падкрэсліла, што справаздача кампаніі KPMG пацвердзіла, што ў ЕЗ, Вялікабрытаніі, Нарвегіі, Швейцарыі і Расеі сапраўды прадаюцца кантрабандныя цыгарэты лакальных беларускіх марак, «але не брэндаў, якія вырабляюцца пад гандлёвай маркай BAT».

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках