19 красавiка 2024, Пятніца, 8:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У сетцы біткойна прайшла трансакцыя на $2 млрд з камісіяй у $0,78

11
У сетцы біткойна прайшла трансакцыя на $2 млрд з камісіяй у $0,78

Уначы 14 верасня з невядомага адрасу быў здзейснены пераказ 44,6 тысячы біткойнаў.

У ноч на 14 верасня ў сетцы біткойна прайшла трансакцыя на суму больш як $2 млрд і камісіяй у $0,78. Пераказ 44,6 тысяч біткойнаў быў ажыццёўлены з аднаго невядомага адрасу на іншы невядомы адрас. Паводле звестак сэрвісу BitInfoCharts, 14 верасня сярэдняя камісія за пераказ у сетцы біткойна складае 0,000057 BTC ($2,6).

Сума камісій у сетцы біткойна залежыць ад загружанасці блокчэйна. Чым меншая колькасць трансакцый, неабходных для выканання, тым танней абыходзіцца іх правядзенне, паведамляе РБК.

У пачатку верасня з найбуйнейшай у свеце па аб'ёмах таргоў крыптавалютнай біржы Binance адной трансакцыяй вывелі ўнутраныя токены гандлёвай платформы Binance Coin агульным коштам $100 млн. 200 тысяч токенаў BNB былі пераведзены на невядомы адрас, камісія за пераказ склала $0,038.

У ліпені з біржы Binance перавялі 600 тысяч Ethereum ($1,28 млрд у курсе на момант трансакцыі) на невядомы кашалёк. Камісія, якая была выплачаная пры пераказе, склала $0,61.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках