20 красавiка 2024, Субота, 9:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь больш не зможа вырабляць цэлы шэраг цыгарэт

30
Беларусь больш не зможа вырабляць цэлы шэраг цыгарэт

Найбуйнейшая цыгарэтная кампанія Вялікай Брытаніі спыніла працаваць з «Нёманам».

British-American Tobacco спыняе ўсе дачыненні з Гарадзенскай тытунёвай фабрыкай «Нёман».

Прафесійны звяз беларусаў Вялікай Брытаніі (PUBB) паведамляе, што найбуйнейшая брытанская цыгарэтная кампанія British American Tobacco (BAT)

спыніла ўсе стасункі з гарадзенскай тытунёвай фабрыкай «Нёман». Гэта BAT пацвердзілі ў сваім прэс-рэлізе ў адказ на чарговы зварот Прафесійнага звязу беларусаў Вялікай Брытаніі.

«BAT прыпыніла сваю дзейнасць з GTF Neman і цяпер не заказвае вытворчасць сваёй прадукцыі на гэтым заводзе», - гаворыцца ў каментары BAT для iNews.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках