24 красавiка 2024, Серада, 1:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эканаміст: Беларускія банкі будуць думаць пра выжыванне

4
Эканаміст: Беларускія банкі будуць думаць пра выжыванне

Разлікі праз іх таксама становяцца праблемнымі.

Заходнія банкі закрылі рахункі ў валюце «Беларусбанка», «Белаграпрамбанка» і «Белінвестбанка». Пра гэта паведаміла «Наша Ніва» са спасылкай на свае крыніцы, піша сайт тэлеканала «Белсат».

Паводле выдання, у «Белаграпрамбанку» магчымасць валютных транзакцый застаецца толькі праз дробныя беларускія банкі, а таксама расейскі «ТКБ Банк», які згодна з мясцовым выданнем «Форбс» займае 87 месца ў рэйтынгу надзейнасці расейскіх банкаў. А яшчэ пару гадоў таму валютныя аперацыі можна было здзяйсняць праз цэлы шэраг еўрапейскіх, расейскіх і амерыканскіх карэспандэнтаў.

Аналагічная сітуацыя склалася ў «Беларусбанку» і «Белінвестбанку». У «Беларусбанку» пераводы ў еўрах яшчэ магчымыя праз еўрапейскі даччыны філіял «ВТБ Банка».

Якія наступствы гэтага

Як адзначыў эканаміст Дзмітрый Крук, у сучасным свеце банк без карэспандэнцкіх рахункаў у далярах і еўрах у кожнымз банкаў ЗША і еўразоны ўважаецца за непаўнавартасны, і гэта цягне наступствы. Напрыклад, установа можа страціць камісійныя даходы ад арганізацыі міжнародных разлікаў.

«Ад такіх банкаў-«імпатэнтаў» кліенты па логіцы павінны сыходзіць да канкурэнтаў (калі вольныя ў выбары, дзяржаўныя арганізацыі, напрыклад, не могуць), бо разлікі праз такія банкі стануць даражэйшымі і больш павольнымі, з дадатковымі рызыкамі», - мяркуе эканаміст.

Агулам, на думку Дзмітрыя Крука, банк, які не можа праводзіць міжнародныя разлікі, «будзе жыць ва ўчарашнім дні, думаць не пра развіццё, а пра выжыванне».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках