19 красавiка 2024, Пятніца, 21:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Турцыі знойдзенае паселішча ўзростам 7500 гадоў

У Турцыі знойдзенае паселішча ўзростам 7500 гадоў

Знойдзеныя ў правінцыі Кахраманмараш на поўдні краіны руіны належаць да дашумерскай цывілізацыі.

Раскопкі вядуцца на кургане Домузтэпе ў раёне Цюркаглу. Як распавялі археолагі, сёлета яны здолелі выявіць збудаванні, якія належаць да дашумерскай эпохі. Нагадаем, што менавіта з шумерамі традыцыйна звязваецца ўзнікненне цывілізацыі, з'яўленне пісьменства і першых дзяржаў Старажытнай Месапатаміі. Паходжанне шумераў дагэтуль выклікае спрэчкі сярод навукоўцаў, піша «Вокруг света».

Археолагі даследавалі тэрыторыю плошчай 20 квадратных метраў і выявілі некалькі пабудоў, а таксама бункер дыяметрам блізу трох метраў. На думку спецыялістаў, паселішча было заснаванае амаль 7500 гадоў. Ужо ў гэты час племя, якое папярэднічала з'яўленню на гэтых тэрыторыях шумераў, вяло аселы лад жыцця.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках