25 красавiка 2024, Чацвер, 4:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Продажы новых аўтамабіляў ва Украіне рэкордна выраслі

4
Продажы новых аўтамабіляў ва Украіне рэкордна выраслі
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Гэта найлепшы вынік жніўня за апошнія восем гадоў.

Украінцы ў жніўні набылі 8,5 тысяч новых легкавых аўто. Гэта на 22% больш, чым у жніўні летась. Гэта найлепшы вынік жніўня за апошнія восем гадоў, паведамляе Укравтопром.

Па-ранейшаму самымі папулярнымі аўтамабілямі ў жыхароў Украіны з'яўляюцца транспартныя сродкі маркі RENAULT. Гэтых машын зарэгiстравана 1 274 адзінкі. Тым не менш, у параўнанні са жніўнем 2020 года рэалізацыя новых «французаў» ва Украіне знізілася на 4,5%.

Не змяніла свае пазіцыі японская марка TOYOTA - 1 260 рэгістрацый (+10%).

На трэцім месцы папулярнасці ва Украіне - КIА. Аўто гэтай маркі набыло 840 пакупнікоў, 603 з якіх аддалі перавагу красоверу KIA Sportage.

Чацвёрты вынік у NISSAN - 446 аўто (+59%).

Пяцёрку замыкае SKODA. У гадавым вылічэнні попыт на гэтыя аўто вырас на 49% да 438 аўто.

Таксама ў ТОП-10 жніўня 2021 паводле папулярнасці:

MITSUBISHI - 373 аўто (+63%)

VOLKSWAGEN - 370 аўто (-34%)

CHERY - 367 аўто (+151%)

HYUNDAI - 347 аўто (+2%)

SUZUKI - 297 аўто (-4%).

Усяго са студзеня да жніўня сёлета ўкраінцы набылі і паставілі на ўлік 66,7 тысячы новых легкавых аўтамабіляў, што на 27% больш, чым за аналагічны перыяд летась.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках