20 красавiка 2024, Субота, 1:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мы сталі нарэшце дарослымі

22
Мы сталі нарэшце дарослымі
ФОТА: AP

Нацыя прайшла за гэты год велізарны шлях.

Галоўнае, што мне хочацца сказаць сёння, праз год пасля пачатку асноўнага этапу Беларускай рэвалюцыі.

Нацыя прайшла за гэты год велізарны шлях. Падзеі былі такія насычаныя, што, здаецца, за ўсе доўгія гады дыктатуры мы не ўсвядомілі столькі, колькі за апошнія 12 месяцаў.

Мы зразумелі, што ненавідзім гэты гідкі, бесчалавечны, хлуслівы рэжым, і нас - большасць.

Мы даведаліся, што сярод нас тысячы герояў, якія пасля перамогі стануць новай сапраўднай элітай краіны, выкінуўшы на сметнік гісторыі жулікаватае неадукаванае быдла, якое засела ў розных палатках і выканкамах.

Мы зразумелі, што для канчатковай перамогі патрэбныя мужныя лідары і смелыя дзеянні. Мала проста выйсці на двор з кветкамі і зрабіць сэлфі - важна быць гатовым дасягаць канкрэтных мэтаў.

Мы ўсвядомілі сілу салідарнасці. Нам дапамагалі і мы дапамагалі, нічога не чакаючы ў адказ. І ў гэтым наша сіла - ва ўзаемадапамозе.

Мы зразумелі, што нам не патрэбныя правадыры, якія заўсёды расчароўваюць, мы самі лідары і павінны дзейнічаць.

Галоўнае, што мы ўсвядомілі: гэта наша краіна і нам вызначаць, як у ёй жыць. Не маргінальным прапагандысцкім падбрэхічам або дурням няздарам-губазікам. Іх час мінае і яны гэта адчуваюць. Астатняе беззаконне - выццё ад бяссілля і прадчуванне імклівага заканчэння.

Магу сказаць адно: мы абавязаныя перамагчы. У нас няма іншых варыянтаў. Давайце дзейнічаць. Разважаць пра няспраўджанае можна гадамі. У некаторых на гэта сыходзіць усё жыццё - замест таго, каб уключыцца і пачынаць нешта рабіць.

Зараз рабочыя лідары гавораць пра патрэбу Усеагульнага страйку. Добрая, правільная стратэгія. Толькі давайце не будзем звяртаць увагі на плявузганне «аналітыкаў», што гэта немагчыма, бо менавіта гэтыя людзі напярэдадні падзей 2020 года запэўнівалі, што выбарчая кампанія будзе самай сумнай і ніякіх пратэстаў у Беларусі не будзе.

Працягваем дзейнічаць. Страйку, упэўненая, быць, калі ў інфармацыйную працу ўключацца медыі, блогеры, звычайныя грамадзяне. Запасімся смеласцю і прадуктамі на месяц страйку.

Мы сталі нарэшце дарослымі. Мы - народ. Мы - беларусы.

Наталля Радзіна, галоўная рэдактарка сайта Charter97.org

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках