29 сакавiка 2024, Пятніца, 7:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трэці пуск кітайскай ракеты Hyperbola-1 закончыўся няўдачай

13
Трэці пуск кітайскай ракеты Hyperbola-1 закончыўся няўдачай

Hyperbola-1– чатырохступеневая ракета-носьбіт на цвёрдым паліве.

Трэці запуск ракеты Hyperbola-1 кітайскай прыватнай кампаніі iSpace у аўторак закончыўся няўдачай, паведамляе агенцтва Сіньхуа.

Пуск ракеты адбыўся ў 15.39 паводле мясцовага часу (10.39 паводле Менска) з касмадрома Цзюцюань у правінцыі Ганьсу. Непаладкі выявіліся яшчэ падчас палёту ракеты, спадарожнік на яе борце пасля аддзялення не змог правільна выйсці на зададзеную арбіту, а лётныя выпрабаванні не дасягнулі вызначанай мэты.

Раней пра пуск і магчымыя праблемы з ім паведаміла выданне SpaceNews, адзначыўшы, што з кітайскай сацыяльнай сеткі Weibo неўзабаве пасля публікацыі былі выдаленыя аматарскія кадры, якія з'явіліся там. Пра паспяховы запуск кітайскіх апаратаў звычайна паведамляецца цягам гадзіны, аднак пра пуск Hyperbola-1 даволі доўгі час не было ніякіх звестак, і толькі позна вечарам паводле пекінскага часу кароткае паведамленне пра пуск апублікавала дзяржаўнае агенцтва Сіньхуа.

Ракета распрацаваная прыватнай кітайскай кампаніяй Beijing Interstellar Glory Space Technology Ltd. (ISpace), першы запуск адбыўся ў ліпені 2019 года, тады ракета-носьбіт паспяхова вывела на арбіту два навукова-даследчыя спадарожнікі. Другі запуск закончыўся ў лютым няўдачай.

Hyperbola-1– гэта чатырохступеневая ракета-носьбіт на цвёрдым паліве, у цяперашні момант яна валодае найбольшай грузападымальнасцю з усіх ракетаў-носьбітаў у Кітаі, вырабленых прыватнымі кампаніямі. Максімальны дыяметр ракеты складае 1,4 метра, яе даўжыня – 20,8 метра, ракета можа вывесці на арбіту да 260 кілаграмаў карыснай нагрузкі.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках